3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
События

Традыцыйная мастацкая культура беларусаў

Мероприятие в этом городе уже прошло

Жанр Презентация

3 лютага 2015 г. а 16-й гадзіне ў галерэі «Ракурс» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца прэзентацыя шасцітомнага навуковага выдання «Традыцыйная мастацкая культура беларусаў».

Выданне ўяўляе сабой фундаментальную працу, дзе комплексна адлюстравана багацце і разнастайнасць асноўных відаў і жанраў народнай культуры ўсіх шасці гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі.
Праца не мае аналагаў у сучасным еўрапейскім народазнаўстве і выклікае велізарны навуковы інтарэс як у вучоных-славістаў, так і даследчыкаў народнай культуры, у тым ліку з краін, мяжуючых з Рэспублікай Беларусь, аб чым сведчаць шматлікія станоўчыя рэцэнзіі спецыялістаў Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Польшчы.

За стварэнне такога фундаментальнага выдання аўтарскі калектыў у складзе Алены Боганевай, Тамары Варфаламеевай (Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі) і Мікалая Козенкі (Цэнтр дадатковай адукацыі «Ветразь» Кастрычніцкага раёна г. Мінска) стаў лаўрэатам спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2014 года.

У межах прэзентацыі госці пазнаёмяцца з кніжнай выстаўкай-праглядам па тэме «Традыцыйная мастацкая культура беларусаў». 

Акрамя таго, Нацыянальная бібліятэка Беларусі падрыхтавала кніжна-ілюстрацыйную выстаўку «Вялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца», прысвечаную лаўрэатам прэміі «За духоўнае адраджэнне» і Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2014 года. Экспазіцыя будзе дзейнічаць з 3 лютага па 3 сакавіка 2015 года ў кальцавым калідоры на другім паверсе бібліятэкі. 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
afisha.relax.by представляет  вашему вниманию Традыцыйная мастацкая культура беларусаў в Минске. У нас вы можете ознакомиться с отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него. Также вы можете посмотреть фото и получить информацию о «Традыцыйная мастацкая культура беларусаў».