3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
События

Прэзентацыя кнігі «Францыск Скарына на мовах народаў свету»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Жанр Презентация

29 студзеня 2015 г. а 16-й гадзіне ў галерэі «Лабірынт» (3-ці паверх) Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца прэзентацыя кнігі «Францыск Скарына на мовах народаў свету» Выдавецкага дома «Звязда».

У 2014 годзе пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь у Выдавецкiм доме «Звязда» выйшла ў свет кніга «Францыск Скарына на мовах народаў свету».

У выданні ўпершыню прадстаўлены пераклады прадмовы Францыска Скарыны да кнігі «Юдзіф» на 64 мовы народаў свету, што робіць значны ўклад у спадчыну Францыска Скарыны. Тэксты прадстаўлены на рускай, англійскай, балгарскай, італьянскай, кітайскай, польскай, французскай, японскай і іншых мовах. Са старабеларускай пераклад зрабіў лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Алесь Разанаў. Некаторыя мовы прадстаўлены некалькімі перакладамі: напрыклад, руская – трыма, крымска-татарская – двума, нямецкая – трыма, сербская – трыма, удмурцкая – двума.

Пераклады з’яуляюўцца шляхамі да асэнсавання слоў беларускага першадрукара, выказаных душой і сэрцам амаль 5 стагоддзяў таму. Прадмову да кнігі напісаў кнігазнаўца, намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Суша, дзе адзначыў, што Францыск Скарына адкрыў перад нашымі продкамі прастору новых магчымасцяў і шляхоў далейшага развіцця, ні многа ні мала – змяніў увесь сусвет беларусаў. 

Кніга «Францыск Скарына на мовах народаў свету» вылучаецца багатым ілюстрацыйным матэрыялам. У выданні прадстаўлены гравюры Францыска Скарыны. Напрыканцы – выявы тытульных лістоў скарынаўскіх выданняў. Дызайн кнігі распрацаваны Вячаславам Паўлаўцом і Валерыем Рагалевічам.

Такія творчыя праекты развіваюць цікавасць да беларускай культуры, да Беларусі ўвогуле.

У межах прэзентацыі на кальцавым калідоры 3-га паверха падрыхтавана юбілейная кніжная выстаўка «Палачанін» да 525-годдзя з дня нараджэння Францыска Скарыны (~1490 - ~1551).

Тэл. для даведак: +375 17 293 27 56, +375 29 293 29 80

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
afisha.relax.by представляет  вашему вниманию Прэзентацыя кнігі «Францыск Скарына на мовах народаў свету» в Минске. У нас вы можете ознакомиться с отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него. Также вы можете посмотреть фото и получить информацию о «Прэзентацыя кнігі «Францыск Скарына на мовах народаў свету»».