3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
События

XVIII з'езд АПБ

Мероприятие в этом городе уже прошло

Жанр Конференция

Што вы будзеце рабіць у суботу 24 студзеня? Правільна: прыедзеце на З’езд АПБ! У гэтым годзе сябры арганізацыі збяруцца ў Міжнародным адукацыйным цэнтры імя Й.Рау (IBB). Уваход – вольны. Дарэчы, у гэтым годзе З’езд АПБ стане «паўналетнім», і пройдзе ў 18 раз.

Такое нельга прапусціць – прыходзьце!

Што АПБ рабіла ў 2014? Прыходзьце на З'езд — раскажам! Што АПБ рабіла ў 2014? Прыходзьце на З'езд — раскажам!

Пачатак З’езда прызначаны на 11 гадзін, але запрашаем вас прыйсці крыху раней. Трэба паспець пазнаёміцца са стэндамі АПБ, а таксама прыняць удзел у майстар-класах і вырабіць птушку з воўны або зрабіць птушку-флікер. Дарэчы, З’езд – добрая магчымасць аплаціць сяброўскі ўзнос АПБ на месцы (мець з сабой пашпарт!). Традыцыйна будзе працаваць «Птушыная пошта», дзе кожны жадаючы можа даслаць сябрам паштоўку са З’езда. Усе гэтыя цікавосткі вы знойдзеце ў холе будынку.

У канферэнц-залі напярэдадні адкрыцця З’езду запрашаем пазнаёміцца з фотавыставамі «Кажаны вакол нас» і лепшымі працамі ўдзельнікаў конкурсу «Зязюля – птушка 2014 года». Тут жа адбудзецца выстава-прэзентацыя выданняў АПБ і нашых партнёраў. Завітайце на стэнды: без друкаванай прадукцыі ніхто не застанецца!

Па праграме: пасля ўрачыстага адкрыцця З’езда дырэктар АПБ Уладзімір Малашэвіч выступіць са справаздачай за 2014 год і раскажа пра планы найбуйнейшай прыродаахоўнай арганізацыі на 2015 год. Далей пройдуць выбары Птушкі года 2016. Пасля абеду запланавана некалькі цікавых дакладаў: пра вушатую саву – птушку 2015 года, фотапасткі ў Белавежскай пушчы, папярэднія вынікі ўлікаў белага бусла ў 2014, спадарожнікавае сачэнне за зязюлямі. Таксама будзе прэзентавана адметная праца Слуцкага раённага аддзялення АПБ. Напрыканцы будзе цікавы даклад ад нашых валанцёраў: людзі АПБ – хто яны?

На З’ездзе свае ўзнагароды атрымаюць пераможцы конкурсаў АПБ «Найлепшы сябра», «Найлепшае аддзяленне» і Чэмпіяната па спартыўнай арніталогіі. 

Кожны год на З’езде працуюць валанцёры, якія вельмі дапамагаюць правесці яго добра. Мы шукаем памочнікаў! Калі вы гатовыя дапамагчы – то: 

1. Шчыры дзякуй!
2. Звяжыцеся з намі (+375 17) 263 06 13, (+375 29) 223 06 13, (+375 29) 101 68 87 (кантактная асоба – Карына Салавей).

Да сустрэчы 24 студзеня!

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
afisha.relax.by представляет  вашему вниманию XVIII з'езд АПБ в Минске. У нас вы можете ознакомиться с отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него. Также вы можете посмотреть фото и получить информацию о «XVIII з'езд АПБ».