24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Творчая сустрэча з Віктарам Аслюком

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

26 студзеня а 18 30 у Музеі кіно адбудзецца творчая сустрэча з рэжысёрам дакументальнага кіно, пераможцам і ўдзельнікам дзясяткаў міжнародных кінафестываляў, чальцом Еўрапейскай кінаакадэміі Віктарам Аслюком.

На творчай сустрэчы адбудзецца паказ наступных фільмаў:

«АЛМАЗ». 2013, 30 хв.
Рэжысёр Віктар Аслюк.
Стары Аляксей Клюня – адзіны жыхар выспы пасярод возера Ладага ў Карэліі. Ён часта гаворыць сам з сабой, ці са сваім адзіным сябрам – канём Алмазам, з якім разам яны шмат гадоў. Прыз "Залаты Замак" на МКФ дакументальнага кіно "Off Cinema" у г. Познань (2014).

«ДОЖДЖ». 2014, 13 хв.
Рэжысёр Віктар Аслюк.
Мікалая Тарасюка ведаюць як унікальнага майстра, які стварыў свой драўляны народ – энцыклапедыю народнага жыцця ў дрэве. Але гэта яшчэ і чалавек з драматычным лёсам. Ужо ў старым узросце ён сустрэў каханне, пазбавіўшыся ад адзіноты, але страціў каханага чалавека. І сёння толькі дождж нагадвае Мікалаю Васільевічу пра светлыя моманты мінулага жыцця…
Дэманстрацыя фільма прысвечана памяці Мікалая Тарасюка, памерлага колькі дзён таму.

«РУСКІ». 2014, 20 хв.
Аўтар сцэнара і рэжысёр Віктар Аслюк, аператар Юры Дакучаеў, мастак Павел Шапо. У ролях: Міхал Барсковіч, Аляксандр Ждановіч.
Першая сусветная вайна праехалася і па беларускай зямлі, пераламаўшы мільёны жыццяў, а гэтыя мільёны складаліся з асобных чалавечых лёсаў. З пачатку той вайны прайшло сто гадоў, эпоха мінула беззваротна. Але засталіся выявы – праўдзівыя сведкі таго часу, моўцы пра бессэнсоўнасць вайны. Фільм зняты па аднайменнай аповесці беларускага пісьменніка Максіма Гарэцкага.

Уваход вольны.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно