24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Прэзентацыя «Кнігі памылак» Юлі Цімафеевай

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

У імпрэзе возьмуць удзел перакладчыца і літаратурны крытык Ганна Янкута, перакладчыца Кацярына Маціеўская, паэт, перакладчык, музыка Уладзь Лянкевіч. Пра Юліну творчасць і «Кнігу памылак распавядзе рэдактар кнігі Альгерд Бахарэвіч. Віртуальнае прывітанне аўтарцы і чытачам кнігі перадасьць беларуская паэтка Вальжына Морт, якая жыве ў ЗША. На прэзентацыі можна будзе пачуць вершы ў выкананні аўтаркі, як тыя, што ўвайшлі ў кнігу, так і зусім новыя, а таксама атрымаць адказы на пытанні. 

Крыху пра кнігу.

Вершы Юлі Цімафеевай друкаваліся на старонках самых розных выданняў, гучалі на слэмах і літаратурных фестывалях, як у Беларусі, так і за мяжой, зь імі можна было пазнаёміцца і ў сеціве. І вось нарэшце найлепшыя зь іх сабраныя пад адной вокладкай – «прыгожай і жарснай». «Кніга памылак» выйшла ў 2014 годзе ў выдавецтве «Галіяфы». У зборнік увайшлі як арыгінальныя вершы, так і пераклады замежнай паэзіі. 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно