3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
События

Урачыстая цырымонія падвядзення вынікаў конкурсу «Наш музей адзначае юбiлей»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Жанр Конкурс

4 снежня 2014 года споўнілася 55 гадоў з дня адкрыцця ўстановы «Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа». Да гэтай юбілейнай даты музей паэта абвясціў конкурс творчых работ. Мэтай конкурсу стала выхаванне любові і цікавасці дзяцей да беларускай літаратуры і культуры, папулярызацыя творчасці Якуба Коласа, выяўленне, падтрымка і заахвочванне таленавітых школьнікаў, папулярызацыя дзейнасці музея. Па ўмовах конкурсу лаўрэаты атрымаюць дыпломы, каштоўныя падарункі, прызы-заахвочванні.

Конкурс праходзіў з 15 лістапада 2014 года па 15 снежня 2014 года. На адрас журы прыйшлі дзесяткі работ школьнікаў з розных куточкаў Беларусі. Гэта не толькі віншаванні, але і сваё ўласнае бачанне перспектыў музея народнага песняра, наогул уяўленне пра музей будучага, фіксацыя рэфлексійных момантаў пасля наведвання музейнай экспазіцыі і мерапрыемстваў, прысвячэнні самому Коласу, ілюстрацыі да ягоных твораў. Арыгінальныя, цікавыя, па-дзіцячы шчырыя, гэтыя работы – сведчанні таго, што беларуская класіка жывы і запатрабаваны пласт нацыянальнай культуры.

Творы дзяцей ацэньваліся па ўзроставых катэгорыях і па намінацыях – літаратурны конкурс, фотаконкурс, конкурс выяўленчага мастацтва (малюнак, паштоўка, пано, калаж, вырабы hand-made). Усе работы прадстаўлены на асобнай выстаўцы, з якой можна азнаёміцца ў музеі, і прагаласаваць за найбольш яркі і запамінальны твор. Па выніках галасавання пераможца атрымае спецыяльны прыз.

Членамі журы сталі вядомыя мастакі, паэты, журналісты. Літаратурны конкурс ацэньвалі – галоўны рэдактар часопіса «Вясёлка» У. С. Ліпскі, старшыня Мінскага гарадскога аддзялення «Саюз пісьменнікаў Беларусі»
М. П. Пазнякоў, беларускі паэт, перакладчык, зямляк Якуба Коласа М. А. Маляўка. Фотаконкурс – фотакарэспандэнт газеты «Літаратура і мастацтва» Канстанцін Дробаў. Конкурс выяўленчага мастацтва – кіраўнік Цэнтра сучасных мастацтваў Н. В. Шаранговіч, мастак, генеральны дырэктар ААТ Рэдакцыя газеты «Шапакляк» А. І. Гармаза.  

15 студзеня 2015 года арганізатары конкурсу запрашаюць усіх удзельнікаў на ўрачыстае падвядзенне вынікаў. Паважаныя члены журы павіншуюць пераможцаў, уручаць прызы, а таксама і памятныя дыпломы кожнаму удзельніку.

Кантактны тэлефон: +375 17 284-17-02.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
afisha.relax.by представляет  вашему вниманию Урачыстая цырымонія падвядзення вынікаў конкурсу «Наш музей адзначае юбiлей» в Минске. У нас вы можете ознакомиться с отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него. Также вы можете посмотреть фото и получить информацию о «Урачыстая цырымонія падвядзення вынікаў конкурсу «Наш музей адзначае юбiлей»».