24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Жаніцьба Цярэшкі City Edition

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

«Жаніцьба Цярэшкі» — унікальная традыцыйная абрадавая гульня нежанатай моладзі, што дасягнула шлюбнага ўзросту. Сутнасць гульні заключаецца ў магчымасці для моладзі праявіць сваю прыхільнасць для знаёмства, знайсці сабе пару. Магчыма, раней гульня мела больш «сур’ёзны» характар і была своеасаблівай «рэпетыцыяй» сапраўдных вяселляў. Весялосць, узрушанасць характэрныя для «Жаніцьбы Цярэшкі», што ладзілася каляднымі вечарамі ў хаце ці карчме.

Гульню дагэтуль памятаюць старыя людзі на поўначы Беларусі. Студэнцкае Этнаграфічнае Таварыства ўжо шмат год «жэніць Цярэшку» ў цеснай вясковай хаце ў адной з вёсак Лепельшчыны. З утвораных падчас гульні параў ўжо атрымалася колькі сапраўдных вясельляў і сем’яў. А сёлета ўпершыню запрашаем моладзь прыняць удзел у гульні у фармаце гарадзкога клуба.

Дрэс-код. Усё проста: для нас найперш важна ўнутранае перажываньне сьвята, таму модныя «касьцюмы беларусаў» тут зусім неабавязковыя. Нам важна пераняць і захаваць зьмест а ня проста форму. Таму апранайцеся сьвяточна, сучасна, але кансерватыўна — гэта ж якое-ніякое вясельле. То бок спадніцы ці сукенкі на дзяўчынах катэгарычна вітаюцца. А на хлопцах — не. А з штанамі наадварот %)

Другі прынцыповы момант — у традыцыйных сьвятах няма падзелу на гледачоў і ўдзельнікаў. Таму мы б хацелі, каб усе госьці удзельнічалі ў сьвяце, а ня проста прыйшлі паназіраць. Клуб маленькі, месца мала, таму калі вы ўсё ж падабаецца назіраньне, мы вам лепш потым фоткі вывесім ;)

Далейшыя заўвагі пра хаду абрада і правілы гульні будуць пакрысе зьяўляцца ў сустрэчы. Сачыце за навінамі.

Чакаем вас у клубе «Графіці» у бліжэйшую пятніцу 9 студзеня, 19:00.

Уваход:
— 100 000 руб.
— 60 000 руб. для сябраў РМГА СЭТ
— 150 000 руб. для гасьцей у «вышымайках» (з гэтым жа трэба нешта рабіць ;))

*У кошт квіткоў уключаны абрадавы кілішак смачнага хатняга крупніку на зёлках і мёдзе для ўдзельнікаў гульні

**Прыбытак ад імпрэзы пойдзе на падтрымку дзейнасьці СЭТ (гэта грамадзкая=некамерцыйная арганізацыя): апрацоўка этнаграфічных архіваў, захаваньне калекцый, выдавецкая і адукацыйная дзейнасьць у галіне беларускай этнаграфіі. Больш пра нас і нашу дзейнасьць можна даведацца ў суполцы таварыства.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно