24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Таямнічы свет беларускіх гербаў: Шляхецкая геральдыка Вялікага Княства Літоўскага

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

23 снежня а 17-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца прэзентацыя кнігі Аляксея Шаланды «Таямнічы свет беларускіх гербаў: Шляхецкая геральдыка Вялікага Княства Літоўскага».

Новая праца Аляксея Шаланды прапануе ажыццявіць захапляльнае падарожжа ў таямнічы свет беларускай шляхецкай геральдыкі. Гэта – амбітная спроба паказаць геральдыку не з сухога і па-навуковаму грувасткага боку, а ў лёгкай ненавязлівай форме выкладання даць магчымасць шэраговаму чытачу пазнаёміцца з асаблівасцямі гербаў і пячатак нашых прамых продкаў з XІV – XVIII стст.

Аўтар упершыню на падставе ўнікальных крыніц раскрывае сутнасць і шляхі развіцця такога малавядомага феномена, як клейнавыя гербы і выявы нашых продкаў. Кніга мае ўніверсальны характар: гэта адначасова дапаможнік па геральдыцы, папулярны выклад гісторыі беларускіх шляхецкіх гербаў і навуковае даследаванне па геральдыцы і сфрагістыцы ВКЛ канца XІV – XVIII стст.

З даследавання сапраўды можна даведацца аб вытоках геральдычнай традыцыі ў Беларусі, аб тым, як перасякаліся розныя знешнія ўплывы з Польшчы, Германіі, Францыі і іншых еўрапейскіх краін і накладваліся на мясцовы грунт са сваімі асаблівасцямі. Для кнігі Аляксея Шаланды характэрна грунтоўнасць высноў і цвёрдая абгрунтаванасць. Безумоўна, на постсавецкай прасторы гэтая кніга зойме адметнае месца, бо вылучаецца арыгінальнасцю і ў нечым сенсацыйнасцю пададзеных звестак.

Гарадзенец Аляксей Шаланда – вядомы беларускі спецыяліст па геральдыцы і сфрагістыцы Вялікага Княства Літоўскага. Працуе ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі. У 2000 г. абараніў дысертацыю па тэме «Шляхецкая геральдыка Беларусі ў другой палове XVI – XVIII ст.». Заснавальнік і выдавец навуковага геральдычнага часопіса «Герольд Litherland», ідэйны натхняльнік і каардынатар дзейнасці Навуковай ініцыятывы «Цэнтр генеалагічных даследаванняў».

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно