24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Прэзентацыя кнiг серыi «Бiблiятэка часопiса «Маладосць»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

18 cнежня 2014 г. а 16-й гадзіне ў галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца прэзентацыя новых кнiг серыi «Бiблiятэка часопiса «Маладосць» Выдавецкага дома «Звязда».

Кніжная серыя «Бiблiятэка часопiса «Маладосць» была заснавана ў 1988 годзе. Штогод выходзіла па пяць паэтычных зборнічкаў, пяць кніг прозы, адна — з публіцыстычнымі матэрыяламі і адна — з літаратурнай крытыкай. Ледзь не ўсе з тых, хто сёння мае імя ў літаратурным свеце, прайшлі праз серыю «Бібліятэка часопіса «Маладосць». У эканамічна і ідэйна цяжкія 1990-я серыя паступова сышла на нуль. Адрадзіць яе вырашылі ў 2013 г. спецыяльна да 60-годдзя часопіса.

Першай у адноўленай серыі была выдадзена кніга ўспамiнаў тых, хто працаваў у рэдакцыі часопіса ў розныя гады або быў яго пастаянным аўтарам. «Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру» — так яна называецца. 

Другая кніга серыі — авантурна-прыгодніцкі іранічны дэтэктыў магіляўчанкі Алёны Беланожкі «Чамадан з кракадзілавай скуры», галоўнымі героямі якога з’яўляюцца прадстаўнікі шоу-бізнесу. (На прэзентацыі будуць прадстаўлены аўтарскія ілюстрацыі да твора.)

Трэцяя кніга серыі — зборнік гістарычных аповесцей пад назвай «Праклён мітрапаліта Феафіла», які быў напісаны браслаўскім празаікам Уладзімірам Мажылоўскім. Захапляльнае чытанне, якое грунтуецца на аўтэнтычным гістарычным матэрыяле.

У прэзентацыі прымуць удзел аўтары кніг, рэдактары часопіса «Маладосць», спецыяльна запрошаныя цікавыя асобы, а таксама музычны гурт «Music for people».

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно