24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Прэзентацыя альманаха «Ратуша»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

17 снежня ў Віцебску адбудзецца прэзентацыя літаратурнага альманаха «Ратуша» Віцебскага абласнога аддзялення ГА «СБП», які выйшаў у выдавецтве «Кнігазбор» у 2014 годзе.

Для аўтараў і гледачоў расчыніць свае дзверы гарадская ратуша (Віцебскі абласны краязнаўчы музей), дзе і адбудзецца вечарына з удзелам чальцоў віцебскай філіі Саюза беларускіх пісьменнікаў і запрошаных гасцей: Старшыні Саюза Барыса Пятровіча, першага намесніка і рэдактара альманаха Алеся Пашкевіча, літаратара Усевалада Сцебуракі ды барда і паэта Алеся Камоцкага.

«Спытаеш, чаму «Ратуша»? (Да гэтага часу на Віцебшчыне выходзіў альманах «Дзвіна»). Адказ просты. Ратуша для Віцебска — гэта сімвал волі і росквіту. Ратуша — гэта любімае месца віцябчан. Гэта іх гісторыя і сённяшні дзень», — тлумачыць укладальніца зборніка, пісьменніца, старшыня Віцебскага абласнога аддзялення СБП Анастасія Лазебная.

Жанры, прадстаўленыя ў альманаху — паэзія, проза, эсэ, творы для дзяцей, пераклады, гумарэскі, — паказваюць, наколькі актыўна развіваецца прыгожае пісьменства ў рэгіёне на сённяшні дзень.

У «Ратушу» ўвайшлі творы 37 аўтараў, руска- і беларускамоўных, якія прадстаўляюць розныя пакаленні. Ад маладзейшых — напрыклад, Наталля Гапеева, Алесь Замкоўскі, да старэйшых — Алесь Аркуш, Франц Сіўко.

«Цвік» нумара — кароткая проза Германа Гесэ, перакладзеная на беларускую мову Арцёмам Арашонкам, і нямецкая паэзія з розных эпох у перастварэнні Уладзіміра Папковіча.

Уваход вольны!

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно