Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Прэзентацыя зборніка «Калекцыянер»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Жанр Презентация

11 cнежня 2014 г. а 16-й гадзіне ў галерэі «Лабірынт»  (3-ці паверх) Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца прэзентацыя зборніка «Калекцыянер» Выдавецкага дома «Звязда».

На Беларусі калекцыяніраванне зарадзілася ў ХІІ-ХІV стст. у канфесійных установах Полацка, Турава, Віцебска і іншых асветна-культурных асяродках. Збіраліся рукапісныя кнігі, дакументы, абразы, панагі, царкоўнае ўбранне, рытуальны посуд. Прыватнае калекцыяніраванне разгарнулася ў ХVI ст., пераважна ў асяроддзі адукаваных магнатаў, а з пашырэннем сувязей з Заходняй Еўропай – сярод іншых саслоўяў.
Ідэя выдання зборніка «Калекцыянер» належыць Уладзіміру Зяньковічу і Дзмітрыю Гулецкаму.

Мэта зборніка – паказаць, што і сёння ў Беларусі існуе высокая культура калекцыйнай справы.
Зборнік «Калекцыянер» змяшчае артыкулы даследчыкаў і калекцыянераў па беларускай нумізматыцы, картаграфіі, баністыцы, філатэліі са старажытных часоў да нашых дзён. Па праву такі зборнік можа лічыцца важкім унёскам у гістарычнае крыніцазнаўства. Зрабілі гэтую кнігу, багата ілюстраваўшы свае даследванні, калекцыянеры розных краін – Беларусі, ЗША, Польшчы, Літвы, Вялікабрытаніі. Усіх аб'яднала цікавасць да калекцыйных вышукаў у сувязі з гісторыяй Беларусі і Вялікага княства Літоўскага.

У межах прэзентацыі Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі падрыхтавана кніжная выстаўка-прагляд, на якой прадстаўлены выданні айчынных і замежных аўтараў па такім напрамкам калекцыяніравання, як нумізматыка, баністыка, геральдыка, картаграфія, фалерыстыка і інш.

Тэл. для даведак:
+375 17 293-27-56, +375 17 293-29-80 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы