24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Презентация книги Иахима Хрептовича «О природном праве»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

9 снежня 2014 г. а 17-й гадзіне ў галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай бiблiятэкі Беларусi адбудзецца прэзентацыя кнігі апошняга канцлера Вялікага Княства Літоўскага Іахіма Літавора Храптовіча «Аб прыродным праве». 

Мерапрыемства арганізавана Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Пасольствам Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь з нагоды 285-годдзя з дня нараджэння вядомага грамадска-палітычнага, дзяржаўнага і культурнага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага, філосафа, публіцыста, паэта і перакладчыка Іахіма Храптовіча.

Выданне «Аб прыродным праве» убачыла свет дзякуючы літоўскаму выдавецтву «SANTARA» і падрыхтавана на трох мовах (літоўскай, польскай і беларускай). Аўтар уводзінаў – польскі гісторык Кшыштаф Трацкі – прадставіць працу Іахіма Храптовіча як сімвалічны і ідэйны тэстамент былога літоўскага канцлера. 

У сваю чаргу Нацыянальная бібліятэка Беларусі арганізуе выстаўку-прагляд тэматычных выданняў пра жыццё Іахіма Храптовіча, яго знакамітую бібліятэку, і прадэманструе гасцям матэрыялы медыя-дыску, падрыхтаванага ўстановай у 2009 годзе, пад назвай «Бібліятэка Храптовічаў». Электроннае выданне, прысвечанае бібліятэцы Храптовічаў, уяўляе сабой бібліяграфічныя апісанні і копіі тытульных лістоў інкунамбул (XV ст.), палеатыпаў (першая палова XVI ст.), выданняў другой паловы XVI – XVII стст. і друкарняў ВКЛ, якія захоўваюцца ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі Украіны імя У.І. Вярнадскага.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно