24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Прэзентацыя альманаха «Палац»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Дата і месца правядзення: 10 снежня 2014г., 16.00. Белая гасцёўня цэнтральнай часткі палаца Румянцавых і Паскевічаў

Альманах «Палац» — гэта новае перыядычнае выданне, якое пачало выдавацца ў 2013г. На старонках альманаха — проза, паэзія, успаміны, гістарычныя і літаратуразнаўчыя матэрыялы, прысвечаныя мінуламу і сучаснасці Гомельскай зямлі. Сярод аўтараў альманаха — як слынныя і вядомыя паэты, празаікі, літаратуразнаўцы, публіцысты, тыя, хто жыве сярод нас і каго няма, так і тыя, хто нідзе яшчэ не друкаваўся. 

Пра Гомельшчыну і яе гісторыю ў новым нумары расказваюць Валянціна Лебедзева, Мікола Ермакоў, Таццяна Літвінава, Ларыса Раманава. Празаік Міхась Даніленка, які адзначыў не так даўно сваё дзевяностагоддзе, выступае з апавяданнямі, мастак Мікола Дуброва выступіў як празаік. Даніну павагі альманах аказаў тым, каго няма сярод нас — Іван Кірэйчык з «Казкай пра Вожыка», Мікола Літвінаў з вершамі пра Гомельшчыну і Чарнобыль, Павел Шыбут «Гавораць дзеці». Свае новыя творы прадставілі паэты Алесь Бардоўскі, Генадзь Лапацін, Уладзімір Бабкоў, Югася Каляда, Дар’я Дарошка. У раздзеле «Літаратуразнаўства» выступаюць Вольга Шынкарэнка, Ірына Бароўская, Святлана Цыбакова.

На прэзентацыі новага нумару альманаха «Палац» можна будзе пазнаёміцца не толькі з самім выданнем, але і, безумоўна, з яго аўтарамі, у тым ліку — таленавітымі гомельскімі літаратарамі на чале са старшынём філіялу СБП у Гомелі і рэдактарам Анатолем Бароўскім. Акрамя таго, чакаюцца і адмысловыя госці з Мінску: старшыня ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» Барыс Пятровіч, намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Дзеяслоў» Алесь Пашкевіч, памочнік старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў Усевалад Сцебурака і бард-паэт Зміцер Бартосік.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно