Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Творчыя сустрэчы з беларускімі рэжысёрамі: Вольга Дашук

Мероприятие в этом городе уже прошло

Жанр Документальный
Стоимость

Бесплатно

Жанр Творческий вечер

7 красавіка а 18.30 у Музеі гісторыі беларускага кіно пройдзе творчая сустрэча з рэжысёркай дакументальнага кіно, пераможцай і ўдзельніцай дзясяткаў міжнародных кінафестываляў Вольгай Дашук.

На творчай сустрэчы адбудзецца паказ наступных фільмаў:

1. “Не Адзін”, 28 хвілін, 2013

Дом Віктара Залаціліна стаіць на беразе вялікай ракі. Усе важныя падзеі ягонага жыцця звязаныя з ёй, і трагічныя, і шчаслівыя. Гэтае месца вымусіла Віктара з’ехаць з Мінска і вярнуцца дадому. Адзін занятак займае большасць ягонага часу. Віктар малюе. Ён працуе напружана, бо ў яго засталося не шмат часу. Віктар ростам 131 см, ягоны адзін сябар вышэйшы за яго. На жаль, такія сябры доўга не жывуць.

2. “Кінааматар. Восеньскі сон”, 30 хвілін, 2012

Анатоль Шнэйдэр – найстарэйшы кінааматар у Беларусі. Зараз яму 80 гадоў, і ён здымае свой апошні фільм.

3. “Старадаўнія танцы”, 15 хвілін, 2012

Калі Сяргей Выскварка быў хлопчыкам, болей за ўсё на свеце ён хацеў таньчыць беларускія народныя танцы. Калі ён вырас, захацеў, каб іх таньчыла ўся Беларусь.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы