24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

55-годдзе музея Якуба Коласа

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

4 снежня 2014 года спаўняецца 55 гадоў з дня адкрыцця ўстановы “Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа”. Музей паэта быў створаны пастановай ЦК КПБ і Савета Міністраў БССР ад 16 жніўня 1956 года, адчынены ў доме, дзе жыў Якуб Колас з сям’ёй з 1944 па 1956 год, да моманту сваёй смерці. Сёння будынак музея – гісторыка-культурная каштоўнасць нашай краіны. У яго фондах  захоўваюцца 34 тысячы музейных прадметаў, сярод якіх дакументы і матэрыяльныя рэліквіі, звязаныя з жыццём, творчасцю і грамадскай дзейнасцю Канстанціна Міхайлавіча Міцкевіча.

Дом Якуба Коласа пры яго жыцці быў своеасаблівым цэнтрам духоўнага жыцця сталіцы, дзе панавала творчая і сяброўская атмасфера. Тут частымі гасцямі былі вядомыя пісьменнікі, мастакі, артысты, музыканты, вучоныя і палітыкі. Таму пры адкрыцці музея яго стваральнікі на чале з сынам песняра і заснавальнікам установы Данілам Міцкевічам пастараліся захаваць тое асаблівае пачуццё цеплыні і зычлівасці, якія існавалі пры жыцці паэта. 

На працягу 55 гадоў зменена чатыры экспазіцыі, чацвёртая, найбольш поўная, адкрыта ў 2003 годзе. У  2014 годзе існуючая экспазіцыя была дапоўнена сучаснымі інтэрактыўнымі комплексамі і гукавой інсталяцыяй. На мемарыяльнай сядзібе створаны “Паэтычны куток Песняра”, дзе ўсталяваны драўляныя скульптуры герояў знакамітых твораў Якуба Коласа. Кажуць, каб адчуць душу паэта, трэба пабываць на яго радзіме. Акінчыцы, Альбуць, Ласток, Смольня – чатыры мемарыяльныя сядзібы на Стаўбцоўшчыне, малой радзіме паэта – сёння сталі ўкрасай не толькі стаўбцоўскага краю, але годна прадстаўляюць музейны свет Беларусі на ўсю краіну і за яе межамі.

Пры Якубе Коласе ў доме панавала творчая атмасфера. Гэта традыцыя захоўваецца і сёння. Праводзяцца шматлікія мерапрыемствы з удзелам вядомых дзеячаў літаратуры, мастацтва, навукоўцаў. Імпрэзы заўсёды выклікаюць інтарэс у шырокіх колаў грамадскасці – ад школьнікаў да аматараў творчасці Якуба Коласа сталага ўзросту . Сёння дом Коласа – годная візітная картка музеяў літаратурнага профілю нашай краіны.  

55-гадовы юбілей будзе адзначаны шматлікімі мерапрыемствамі. Падчас святочных урачыстасцей адбудзецца дзелавая сустрэча з кіраўнікамі ўстаноў, якія носяць імя Якуба Коласа, дзе будуць абмеркаваны актуальныя пытанні па ўшанаванні памяці народнага паэта, далейшым развіцці і ўдасканаленні формаў папулярызацыі творчасці Песняра. 

А 16-й гадзіне адбудзецца ўрачысты вечар “І песня, і жыццё…”, на які запрошаны родныя Якуба Коласа, былыя супрацоўнікі музея, кіраўнікі ўстаноў культуры і ўстаноў, якія носяць імя паэта, дырэктары літаратурных музеяў Расіі, Літвы і Украіны, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Урачыстую частку вечара працягне канцэртная праграма.

 
Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно