24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Прэзентацыя кнігі Ёнаса Люшара «Вясна барбараў»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

2 снежня 2014 г. у 16:00 у Віцебскім абласным краязнаўчым музеi (Ратуша) адбудзецца прэзентацыя кнігі «Вясна барбараў».

У імпрэзе бяруць удзел: Ёнас Люшар (аўтар), Ірына Герасімовіч (перакладчыца), Максім Карасцялёў (артыст Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы; мастацкае чытанне).

Галоўны персанаж гэтай рафінавана выбудаванай навэлы — уладальнік буйной і прыбытковай швейцарскай кампаніі. Прайзінг ёсць чалавекам, які вельмі намагаецца не дзейнічаць, не прымаць аніякіх рашэнняў, прытым надта шануючы ўласную памяркоўнасць. Воляю выпадку ён выпраўляецца ў Туніс, дзе трапляе на вяселле, якое гуляюць на шыкоўным курорце прастаўнікі лонданскага фінансавага свету.

У гэты час абрынаецца брытанская фінансавая сістэма, на курорце падымаецца страшэнны вэрхал, і нават хвалёная памяркоўнасць не ратуе Прайзінга ад дотыку барбарства, што зеўрае, як толькі сарваны танюткі покрыў цывілізацыі.

*Ёнас Люшар нарадзіўся ў 1976 годзе ў Швейцарыі, жыве ў Мюнхене. Атрымаўшы адукацыю настаўніка пачатковай школы і некалькі гадоў папрацаваўшы ў кінаіндустрыі, вывучаў філасофію ў Мюнхене. У цяперашні час піша дысертацыю па філасофіі ў Швейцарскай вышэйшай тэхнічнай школе Цюрыха.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно