24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Прэзентацыя і ўрачыстая цырымонія перадачы факсімільнага выдання «Кніжная спадчына Францыска Скарыны»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

18 лістапада 2014 г. а 14.30 гадзіне ў Гомельскай абласной універсальнай бібліятэцы імя У. І. Леніна (г. Гомель, плошча Перамогі, 2а) адбудзецца прэзентацыя і ўрачыстая цырымонія перадачы факсімільнага выдання «Кніжная спадчына Францыска Скарыны».

Узноўленыя шэдэўры сусветнага значэння будуць перададзены ў зборы бібліятэк, музеяў і навучальных устаноў усіх раёнаў Гомельскай вобласці.

У 2014 г. Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з Банкам БелВЭБ рэалізавала першую частку агульнанацыянальнага праекта па выпуску факсімільнага выдання поўнага збору кніг Францыска Скарыны, першыя пяць тамоў ужо пабачылі свет. Выдавецкі праект разлічаны на перыяд 2013–2017 гг. і прымеркаваны да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.

Шматтомнае факсімільнае выданне ўпершыню дазволіць сабраць поўны рэпертуар кніг, якія былі надрукаваны Францыскам Скарынам у Празе (1517–1519) і Вільні (1522–1525). У яго аснову пакладзены электронныя копіі найлепш захаваных кніг першадрукара, якія зберагаюцца ў бібліятэках і музеях Беларусі, Расіі, Украіны, Германіі і іншых краін. Факсімільнае выданне з максімальнай паўнатой узнаўляе кнігі Францыска Скарыны.

Усе выданні суправаджаюцца каментарыямі навукоўцаў, а таксама ўпершыню здзейсненымі перакладамі прадмоў і пасляслоўяў Францыска Скарыны на сучасныя беларускую, рускую і англійскую мовы. Факсімільнае ўзнаўленне пазнаёміць шырокую грамадскасць з адным з найбольш каштоўных скарбаў кніжнай культуры Беларусі.

Тэл. для даведак: 77-36-51 (Марына Сяргееўна), 77-46-21, 77-74-33

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно