24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Велаэкскурсія «Легенды і міфы мінскіх нефармалаў канца 1980-х»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Эпатажная велаэкскурсія і сустрэча з паэтам Дз. Строцавым.

13 кастрычніка, 19:00
удзел бясплатны, па запісе:
info@mienskbiketour.by
vk.com/mienski.vielaspacyr
facebook.com/mienski.vielaspacyr
mienskbiketour.by

Ужо традыцыйна "Менскі велашпацыр" закрывае веласезон самай эпатажнай са сваіх велаэкскурсій. І ўжо традыцыйна - адбываецца гэта ў найменш прыдатны для ровараў час, у змрочны кастрычніцкі вечар.
Мінскія мастакі-авангардысты з арт-суполкі "Беларускі клімат", адчуваючы сум і нуду узорнай савецкай сталіцы канца 1980-х, вырашылі напоўніць яе зданямі і прывідамі, рыцарамі і цмокамі, руінамі замкаў і таемнымі знакамі...
Вячэрнія прагулкі з эпатажнымі выхадкамі і бясконцае фантазіраванне творчых маладзёнаў на тэму знакавых гарадскіх аб'ектаў з цягам часу пераўтварыліся ў сапраўдны экскурсійны маршрут, які напоўніў горад новым містычным сэнсам, зусім іначай патлумачыў яго прастору, паходжанне і назву. У савецкі час за падобныя гісторыі можна было вельмі лёгка - нарвацца на гопніка, трапіць у пастарунак, атрымаць дыягназ. А сёння - мы запрашаем у гэтае падарожжа вас, прыхільнікі горада, гумару і прыгодаў.
Напрыканцы экскурсіі нас гасцінна будзе чакаць "Кальянная №1", дзе мы сустрэнемся з вядомым паэтам Дзмітрыем Строцавым, удзельнікам суполкі "Беларускі клімат", адным з аўтараў распаведзеных падчас экскурсіі гісторый.

іншыя бліжэйшыя экскурсіі:
15.10, 14-00 Водар Асмалоўкі: пешаходная экскурсія
29.10, 13-00 Мінскія навамучанікі: горад подзівгаў 1920-50-х гадоў

IП Абрамчук Р.М., УНП 192201977

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    Бесплатно

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно