3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
События

Крокi: шляхам беларускай культуры

Мероприятие в этом городе уже прошло

Жанр Презентация, Творческая встреча

У Віцебску распачынаецца курс адукацыйных сустрэчаў для моладзі. Цягам лістапада ў горадзе пройдуць 4 сустрэчы з экспертамі ў розных сферах культуры, якія паспрабуюць распавесці толькі самае сучаснае і цікавае пра беларускую культуру. Курс імпрэзаў разлічаны на школьнікаў, студэнтаў і актыўную творчую моладзь, а таксама ўсіх, хто хоча даведацца больш пра культурныя з’явы і падзеі ў сучаснай Беларусі. 

8 лістапада
8 лістапада ў Цэнтры сучаснага мастацтва упершыню ў Віцебску можна будзе ўбачыць спектакль Андрэя Саўчанкі «Бі-лінгвы, ці Кураня з сэрцам». Сам аўтар кажа, што «Бі-лінгвы — тэкст пра чалавека паміж 2-х культур, 2-х моў, 2-х сусьветаў. Праз свае стаўленне да мовы герой спрабуе спазнаць сябе, сваё месца ў гэтым свеце, свой час у гісторыі».

Тэкст «Бі-лінгвы, ці Кураня з сэрам» атрымаў дыплом Х інтэрнацыянальнага фестывалю студэнцкіх тэатраў «Тэатральны Куфар» (2013) за ўдзел у праекце «КуфарДрамаЛаб» і перамог у конкурсе «Сучасная Беларуская Грамадзянскасць» (2013).

15 лістапада
15 лістапада ў антыкавярні Time-out пройдзе паэтычная сустрэча курса, экспертамі якой выступаць ужо вядомыя ў Віцебску Уладзь Лянкевіч і Андрэй Хадановіч. Эксперты не толькі раскажуць пра сваю творчасць, але і паспрабуюць прааналізаваць стан сучаснай беларускай літаратуры, падыскутаваць з віцебскай публікай.

22 лістапада
22 лістапада антыкавярня Time-out прымае ў госці беларускі рок-гурт Re1ikt, таксама знаёмы віцебскай публіцы. Хлопцы рыхтуюць невялікі акустычны канцэрт, збор лепшых твораў, якія адлюстроўваюць філасофію гурта.

Re1ikt — сапраўды зоркі на беларускай рок-сцэне: без іх не абыходзіцца ніводзін фестываль ці канцэрт. Сярод твораў музыкаў не толькі ўласныя, але і творы беларускай літаратуры, пакладзеныя на музыку.

30 лістапада
Апошняя сустрэча курса адбудзецца 30 лістапада ў антыкавярні Time-out , куды завітае мастацтвазнаўца і пісьменнік Артур Клінаў, які прааналізуе для віцебскай публікі самыя яркія з’явы і падзеі ў сферы сучаснага беларускага мастацтва.

Кантакты для сувязі: +375 (29) 353-01-96 (Вікторыя).

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
afisha.relax.by представляет  вашему вниманию Крокi: шляхам беларускай культуры в Витебске. У нас вы можете ознакомиться с отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него. Также вы можете посмотреть фото и получить информацию о «Крокi: шляхам беларускай культуры».