3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
События

Літаратурна-музычнае свята «Каласавіны»

Мероприятие в этом городе уже прошло

27 кастрычніка а 14-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца традыцыйны дзіцячы ранішнік “Казкі жыцця”. Падчас свята ў кожнага дзіцяці з’явіцца магчымасць апынуцца сярод герояў сусветнавядомых казак, прыдумаць свайго казачнага персанажа і стаць героем казкі. На свята запрошаны беларуская пісьменніца, дырэктар Паэтычнага тэатра «Арт. С.» Аксана Спрынчан, а таксама мастак, генеральны дырэктар ААТ “Рэдакцыя газеты “Шапакляк” Анатоль Гармаза. Усіх гасцей Дома Коласа чакаюць прыемныя падарункі.

3 лістапада 2016
года адбудзецца ХХХ міжнародная навуковая канферэнцыя “Каласавіны”, прысвечаная 110-годдзю творчай дзейнасці Якуба Коласа. З 1985 года кожную восень у дзень нараджэння Якуба Коласа Дом-музей народнага паэта збірае лепшыя сілы навуковага коласазнаўства з усёй рэспублікі і краін блізкага замежжа з мэтай даследавання і ўсебаковай прапаганды творчасці Песняра. Традыцыйна ў ёй прымуць удзел навукоўцы з розных рэгіёнаў Беларусі, супрацоўнікі ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры”, сталічных і абласных ВНУ, музеяў, а таксама госці з Польшчы, Літвы, Расіі і Украіны.

Спецыяльна да юбілею канферэнцыі падрыхтавана выстаўка з музейных фондаў, на якой прадстаўлены падарункі музею за апошнія 5 гадоў ад мастакоў, калекцыянераў, літаратараў і проста неабыякавых людзей – мастацкія работы, кнігі з дарчымі надпісамі, рукапісы і іншыя матэрыялы, якія значна папоўнілі музейныя калекцыі.

У 13.30 кожны жадаючы зможа ўскласці кветкі да помніка Якубу Коласу на плошчы яго імя.

Пасля заканчэння работы канферэнцыі сапраўдным падарункам для удзельнікаў і гасцей канферэнцыі стане канцэртная праграма з удзелам салістаў Нацыяльнага акадэмічнага вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь і акцёра і рэжысёра Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь Алега Вінярскага, у выкананні якога прагучаць знакамітыя творы Якуба Коласа

4 лістапада 2016
года Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае на Радзіму Песняра. Удзельнікі літаратурна-музычнага свята наведаюць выстаўку да 110-годдзя творчай дзейнасці народнага паэта і юбілею знакамітых твораў Якуба Коласа, якая размясцілася ў Стаўбцоўскай дзіцячай бібліятэцы імя Якуба Коласа. Новы статус і імя знакамітага земляка бібліятэка атрымала ў гэтым годзе да 65-годдзя з дня свайго заснавання.

На мемарыяльнай сядзібе “Альбуць “ адбудзецца ўрачыстае адкрыццё новай экспазіцыі з інтэрактыўнымі зонамі “Прырода ў творчасці Якуба Коласа”, дзе наведвальнікі змогуць спазнаць і адчуць таямніцы прыроды, зазірнуць у мікрасвет насякомых і навучыцца вызначаць час па сонечнаму гадзінніку.

У святочнай праграме: наведванне мемарыяльных сядзібаў, канцэрт з удзелам творчых калектываў Стаўбцоўскага раёна, ускладанне кветак да помніка Якубу Коласу ў вёсцы Мікалаеўшчына, пасадка дрэў ў гонар славутых дзячоў Бацькаўшчыны ў скверы “Дрэва жыцця” на сядзібе “Смольня”.

Сардэчна запрашаем!

Тэл. для даведак: 284-15-84, 284-17-02
Афіцыйны сайт: www.yakubkolas.by                                                                                

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
afisha.relax.by представляет  вашему вниманию Літаратурна-музычнае свята «Каласавіны» в Минске. У нас вы можете ознакомиться с отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него. Также вы можете посмотреть фото и получить информацию о «Літаратурна-музычнае свята «Каласавіны»».