24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Ток-шоў «Жаночая актыўнасць: як не пераБОРШЧыць?»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

“Жаночая актыўнасць: як не пераБОРШЧыць?”

Афлайнавае ток-шоў

Усіх, хто гатовы, хто думае, што гатовы, і асабліва ўсіх, хто шчыра не гатовы перагледзець самыя далікатныя з грамадскіх стасункаў – паміж мужчынамі і жанчынамі, – запрашае кампанія “Будзьма беларусамі!” увечары 23 кастрычніка ў крэатыўнай прасторы “ЦЭХ” 

У фокусе ўвагі будуць пытанні: 
-Што сабой уяўляе паспяховая, самарэалізаваная жанчына ў грамадстве, дзе прыярытэт аддаецца такім традыцыйна мужчынскім якасцям, як сіла, мэтанакіраванасць і ўпартасць? 
-Як выглядае штодзённасць “ідэальнай жанчыны” з зададзенымі медыяпрасторай “стандартамі якасці” ў кожнай з яе роляў: маці, жонка, прафесіянал?  
-У чым сакрэт трываласці гендарных стэрэатыпаў сярод беларусаў? Якія вобразы  “сапраўдных жанчын” і “сапраўдных мужчын” перадаюцца маленькім беларусам ад старэйшых цягам апошніх пакаленняў?  
-Як уладам улічваць патрэбы і праблемы жанчын, не даводзячы сітуацыю да гендарнай асіметрыі?
- “Посуд мыюць рукамі!”: што кожны з нас можа зрабіць, каб на побытавым узроўні скараціць гендарныя канфлікты.  

У якасці спікераў выступяць: 
-Ірына Саламаціна, кіраўніца лабараторыі гендарных даследаванняў ECLAB;
-Аляксандр Куль, дырэктар цэнтра эканамічнага развіцця і спартовага маркетынгу БК баскетбольнага клуба “ЦМОКІ-Мінск”;
-Усевалад Сцебурака, літаратар, шоўмэн;

Мадэратар:  Уладзімір Корж, старшыня праўлення Міжнароднага асветніцкага грамадскага аб'яднання «АКТ». 

Уваход вольны.  

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно