24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

СпецРУЛЕТ

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

СпецРУЛЕТ — прагляд мультымедыйных прац агенцыі Panos Pictures

22 кастрычніка а 19 гадзiне ў межах «Месяца фатаграфii ў Мiнску» у прасторы ЦЭХ адбудзецца «СпецРУЛЕТ» . Гэта паказ мультымедыйных праектаў, падрыхтаваны сумесна з сусветна вядомай фотаагенцыяй Panos Pictures да першага дня народзінаў праекта Mediacrowd. 

У праграму спецыяльнага паказу ўвайшлі 9 мультымедыйных прац ад 7 найлепшых аўтараў агенцыі Panos Pictures, лаўрэатаў прэстыжных фатаграфічных конкурсаў World Press Photo, Picture of the Year, Sony World Photography Awards і ўладальнікаў грантаў Tim Hetherington Grant 2012, Eugene Smith Grant, Pulitzer Center on Crisis Reporting Grant.

Перадпрэм’ерныя паказы адбудуцца 19 кастрычніка ў межах VI міжнароднага фестывалю фатаграфіі Photovisa ў Краснадары, 22 кастрычніка ў межах «Месяца фатаграфіі ў Мінску», 31 кастрычніка ў межах фестывалю «Палярны» ў Нарыльску, а 1 і 2 кастрычніка ў межах выставы «MediaNovation. Вопыт № 1/2014». Прэм’ерныя паказы плануюцца як сеткавыя ў 25 гарадах Расіі і краінах СНД.

Праграма прагляду на сайце СпецРУЛЕТ 

Мультымедыя – новы трэнд у працы дакументалістаў, від журналістыкі, дзе спалучаюцца фотаздымкі, відэа, гук, тэкст і іншыя медыя. У параўнанні з традыцыйнымі дакументальнымі формамі, мультымедыя дазваляе лепш раскрыць тэму і данесці яе да гледача.

У мэты праекту «РУЛЕТ» уваходзіць пашырэнне геаграфіі мультымедыя, а менавіта далучэнне вялікай колькасці гарадскіх пляцовак для дэманстрацыі мультымедыя прац, а таксама пашырэнне глядацкай аўдыторыі. Апрача таго, мы спрабуем стварыць дыскусійную пляцоўку ў Расіі і краінах СНД, прысвечаную новым медыя, якая б дзейнічала рэгулярна. Варта адзначыць, што «РУЛЕТ» з’яўляецца некамерцыйным праектам і ўсе дэманстрацыі прынцыпова бясплатныя для гледачоў.

Panos Pictures – фотаагенцыя, якая спецыялізуецца на асвятленні сацыяльных пытанняў сусветнай значнасці і робіць стаўку на творчае бачанне і самааддачу сваіх фатографаў і супрацоўнікаў.

«Мы лічым, што фатаграфія – гэта нешта большае за выявы на старонцы, і таму ўдзельнічаем ва ўсіх відах візуальнай камунікацыі і праводзім выставы, ствараем мультымедыя і відэа, а таксама працуем над доўгатэрміновымі дакументальнымі праектамі. Нам мала быць проста сведкамі нейкіх падзеяў – таму фатографы Panos шукаюць гісторыі, якія можная інтэрпрэтаваць, а не толькі зафіксаваць іх. «Мы не баімся заняць пазіцыю ў адносінах да бягучых падзеяў або сучасных праблем і прапануем такі пункт гледжання, які кідае выклік агульнапрынятым меркаванням». Фатографы Panos дапамагаюць зразумець і ўсвядоміць далікатнасць і этычныя аспекты пытанняў і сфер, якія яны дакументуюць.

 
Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно