24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Мультымедыйная прэзентацыя фотапраекту «Сонны лес»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

10 кастрычнiка а 18 гадзiне ў межах «Месяца фатаграфii ў Мiнску» у Мезеi сучаснага выяўленчага мастацтва адбудецца мультымедыйная прэзентацыя фотапраекту «Сонны лес» i творчая сустрэча з яго аўтарамi: Аляксеем Шлыкам і Міхаілам Лешчанка.

Раней лес быў сакральным месцам. Ад яго шмат у чым залежала жыццё паселішча, вялізныя лясы давалі харч і неабходную для будоўлі і ацяплення драўніну. Дрэвам пакланяліся і звязвалі з імі вераванні, традыцыі і абрады. Зараз людзі імкліва пакідаюць сельскую мясцовасць, каб жыць у гарадах. Разам з тым чалавек усё болей прызвычайваецца да “арганізаваных”, свораных наноў ландшафтаў, аддаляючыся ад чараўніцтва дзікіх пейзажаў. Аўтары праекту “Сонны лес” робяць спробу наблізіць гледача да таямніц беларускіх запаведных лясоў, сярод якіх – старажытная і амаль не кранутая чалавекам Белавежская пушча – адзін з найстаражытнейшых і магутных лясоў-напамінаў Еўропы.

“Сонны лес” – гэта не механічная фіксацыя прыгажосці ландшафту. Дзякуючы даўняй тэхніцы мокрага калодыю, што выкарыстоўваецца падчас здымак, у працах губляецца адчуванне часу. Нечаканыя артэфакты і візуальныя эфекты, якія ўзнікаюць на здымках, дадаюць ім загадкавасці і магіі. Усе фотаздымкі ствараюцца на шкле. Шкло тут выступае і як вобраз далікатнасці, нетрываласці рэшты выспаў некранутай прыроды – самастойнай, але ў той жа час залежнай формы жыцця.

Аляксей Шлык нарадзіўся ў 1986 годзе ў Мiнску (Беларусь). Фатограф жыве i працуе ў Мiнску.
Міхаіл Лешчанка нарадзіўся ў 1979 годзе ў Мінску. Фатограф жыве i працуе ў Мiнску.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Фотогалерея

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно