8 кастрычнiка а 18 гадзiны ў межах «
Імя жыхара Віцебска Сігізмунда Юркоўскага (1833—1901) увайшло ў гісторыю айчыннай і сусветнай фатаграфіі. Вынаходнік «імгненнага затвора», ён, тым не менш, застаўся па-за ўвагай даследчыкаў: факты яго біяграфіі малавядомыя, а творчасці прысвечана ўсяго некалькі адзінкавых газетных і часопісных публікацый. Да змешчанага ў кнізе біяграфічнага нарыса пра фотамайстра дададзены звесткі таго часу: артыкулы Сігізмунда Юркоўскага, надрукаваныя ў пецярбургскіх часопісах «Фотограф» і «Русский фотографический журнал», а таксама яго фотаздымкі (больш за 80), якія захоўваюцца цяпер у дзяржаўных і прыватных зборах Беларусі і Расіі.
Аўтар кнiгi - Людміла Хмяльніцкая.