3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
События

Дзень вышыванкі

Мероприятие в этом городе уже прошло

Стоимость билетов

Вход свободный

Дата 13 декабря 2014
Жанр Фестиваль

13 снежня «Арт Сядзіба» пры падтрымцы Беларускага саюзу мастакоў праводзіць «Дзень вышыванкі» — другі ў гэтым годзе фестываль беларускай культуры. Свята пройдзе яшчэ больш маштабна ў мінскім Палацы Мастацтва.

13 снежня з 15.00 да 22.00 ў холе Палаца Мастацтва будзе працаваць кірмаш традыцыйных і сучасных вышыванак, адзення і сувеніраў ад папулярных моладзевых брэндаў, разнастайных вырабаў рамеснікаў і майстроў, а ў гэты час у канферэнц-залі будуць праходзіць майстар-класы, конкурсы, прэзентацыі ды музычныя выступы беларускіх гуртоў.

Уваход на мерапрыемства вольны.

Праграма фэстывалю «Дзень вышыванкі» складаецца з трох частак, якія будуць адбывацца паралельна цягам фестывалю:

— адукацыйная:
прэзентацыя па гісторыі і тэхналогіі вырабу вышыванкі;
майстар-класы па ткацтву, выцінанцы ды іншых народных рамёствах;
лекцыі па этнаграфіі, народным і сучасным мастацтве;

— забаўляльная:
зона беларускіх настольных гульняў;
нацыянальныя бодзі-арт і тату;
раздача стужак з беларускім арнаментам;
шматлікія конкурсы і падарункі;
музычны канцэрт беларускіх гуртоў;
іншыя цікавосткі.

— кірмаш:
будуць прадстаўленыя вышыванкі, вопратка і адзенне з народным арнаментам, упрыгожванні і сувеніры з нацыянальным каларытам ад беларускіх вытворцаў.

Арганізатары чакаюць прапановы ад майстроў, профільных спецыялістаў, этнографаў, ткачоў, рамеснікаў, гуртоў, музыкаў ды іншых для напаўнення праграмы адукацыйнай і забаўляльнай частак на e-мэйл: artsiadziba@gmail.com ці па нумару: +375 29 782 88 81.

Для ўдзелу ў кірмашы на «Дні вышыванкі» запрашаюцца вытворцы вышыванак, іншай беларускай вопраткі, упрыгожванняў і сувеніраў з нацыянальнымі беларускімі адметнасцямі.

Заяўку для гандлю на кірмашы да 8 снежня (уключна) можна падаць тут: www.bit.ly/dzienvyshyvanki 

Сачыце за навінамі па падрыхтоўцы «Дня вышыванкі» можна ў падзеях у сацыяльных сетках:
facebook: https://www.facebook.com/events/728637437225144/ 
укантакце: https://vk.com/dzienvyshyvanki 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
afisha.relax.by представляет  вашему вниманию Дзень вышыванкі в Минске. У нас вы можете ознакомиться с отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него. Также вы можете посмотреть фото и получить информацию о «Дзень вышыванкі».