24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Воркшоп «Мастацтва і страх» феміністскаймастачкі і актывісткі Mikaela (RU)

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Чаму так цяжка ўзяць у рукі аловак, пэндзаль, гліну, фотакамеру? Што рабіць з «эфектам белага ліста»? Чаму мы баімся рабіць таго, што нам сапраўды падабаецца? Чаму саромеемся назваць сябе «мастаком/чкай» ці прызнаць свае заслугі, нават калі даўно і ўпарта займаемся творчасцю?

Воркшоп будзе прысвечаны даследаванню таго, якія страхі звязаныя з мастацтвам і як яны ўплываюць на нашыя паводзіны.

Воркшоп складаецца з двух частак:

У першай частцы мы пастараемся высветліць, як грамадства канструюе страх займацца мастацтвам і творчасцю, якія стэрэатыпы стварае вакол слоў «мастак» і «мастачка» і як гэтыя стэрэатыпы ўплываюць на нас. Гэтая частка воркшопа адкрытая.

Другая частка - для асабістай працы. Тут мы паспрабуем выканаць некалькі практыкаванняў, каб знайсці свой ​індывідуальны спосаб спраўляцца са страхам і знайсці рэсурсы, якія могуць дапамагчы ісці па свайму асабістаму творчаму шляху. Гэтая частка воркшопа закрытая.

Прыйсці на першую частку вы можаце ў любы час, але для ўдзелу ў другой частцы воркшопа вам трэба прыйсці своечасова.

Мікаэла - феміністская мастачка, мастачка графіці і вулічная мастачка; удзельніца МФГ (Moscow Feminist Group / Маскоўская феміністская група
https://www.facebook.com/ravnopravka?ref=stream )

Уваход вольны!

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно