3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
События

Спеўны сход

Мероприятие в этом городе уже прошло

Дата 25 ноября 2016
Стоимость

Бесплатно

Жанр Досуговая программа

Спяваем палескія песні ў Мінску!

25 лістапада запрашаем усіх жадаючых спяваць палескія песні разам з аўтэнтычным калектывам «Чабатухі». «Палескі «Спеўны сход», у якім прыме ўдзел гэты фальклорны гурт з піншчыны, заспявае ў прасторы «Хто такі Джон Голт?»

«Асаблівасць палескіх песень заключаецца ў іх маляўнічасці, тэмбральнай насычанасці і першабытнай энергетыцы. З дапамогай такіх песен нашыя продкі падпарадкоўвалі сабе стыхіі: агонь, ваду, вецер, зямлю, – лічыць этна-спявачка і сябар «Спеўнага сходу» Ірэна Катвіцкая. – Палеская песня з яе глыбокімі прабеларускімі дыялектамі ачышчае душу і самой спявачкі, і слухачоў і пагружае ўсіх ў стан непадробнай самабытнасці, – кажа яна».

Гурт «Чабатухі», які дапаможа нам пагрузіцца палескую самабытнасць, вядомы не толькі на радзіме. Польша, Літва, Расія – амаль усе суседзі нашай краіны на геаграфічнай мапе чулі галасы гэтых унікальных бабуль. На «Палескім «Спеўным сходзе» і мы зачаруемся іх галасамі. І, канешне ж, як у нас заведзена, будзем спяваць песні разам. І на гадзіну майстар-класа ператворымся ў сапраўдных палешукоў. 

Прыходзьце 25 лістапада: прастора «Хто такі Джон Голт?», вул. Шорная, 20, памяшканне 1Н (цокальны паверх), Мінск.

«Спеўны сход» увесну 2014 года распачалі Аляксей Чубат і Сяргей Доўгушаў. На «Спеўным сходзе» можа спяваць кожны чалавек. Праект дапамагае захоўваць і папулярызаваць нематэрыяльную культурную спадчыну Беларусі.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
afisha.relax.by представляет  вашему вниманию Спеўны сход в Минске. У нас вы можете ознакомиться с отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него. Также вы можете посмотреть фото и получить информацию о «Спеўны сход».