24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Літаратурны вечар са Святланой Алексіевіч «Час для нон-фікшн: размова аб краіне і літаратуры»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

16 верасня Пасольства Германіі запрашае на сустрэчу са Святланай Алексіевіч, якая ў 2013 годзе атрымала Прэмію міру Саюза нямецкіх кнігагандляроў.

У кнігах Святланы Алексіевіч «У вайны не жаночы твар», «Цынкавыя хлопчыкі», «Чарнобыльская малітва», «Час сэканд-хэнд» не навязваюцца абсалютныя ісціны, але заўсёды ўздымаецца пытанне аб іх магчымасці, лёсе «абсалютных ісцін» былой эпохі і нашай адказнасці за мінулае, сучаснае і будучае.

Наколькі літаратура сёння можа быць інструментам асэнсавання грамадства і фіксаваць галасы тых, чый вопыт часта «раствараецца» у вялікай гісторыі? Аб чым варта сёння  гаварыць і пісаць у першую чаргу: аб гуманізме, гісторыі, нацыі, маралі, каханні, нянавісці, прыватным жыцці, еўрапейскіх каштоўнасцях або беларускай аўтэнтычнасці?

Сустрэча са Святланай Алексіевіч пройдзе ў фармаце вольнай дыскусіі. Мадэратар дыскусіі: Аляксей Братачкін, кіраўнік канцэнтрацыі «Публічная гісторыя» Еўрапейскага каледжа Liberal Arts у Беларусі.

Уваход - вольны


Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно