24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Прэзентацыя рамана Віктара Марціновіча

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Кампанія “Будзьма беларусамі!” запрашае 29 верасня у 19.00 у крэатыўную прастору “ЦЭХ” (пр. Незалежнасці 58/6) на прэзентацыю беларускамоўнай версіі рамана Віктара Марціновіча “Мова 墨瓦”

Віктар Марціновіч раскрые ўсе сакрэты трыядаў і адкажа на пытанні прысутных, а Ганна Хітрык і Павал Харланчук ужывуцца ў ролі генералаў і кантрабандыстаў. Вядоўцам мерапрыемства будзе Усевалад Сцебурака. Першыя сто прысутных атрымаюць падарункі – рупліва абраныя аўтарам фрагменты беларускай класікі – з тэксту "Мовы  墨瓦" і не толькі, ператвораныя ў папяровыя скруткі па адным яму вядомай тэхналогіі. 

"Тое, што ў рэальнасці тэксту – кантрабанда, тут і цяпер для нашай культуры – каштоўнасць, якая завецца беларускай літаратурнай спадчынай. Мне здаецца, гэта вельмі станоўчая ідэя – калі людзі, што прыйшлі на сучасную літаратурную імпрэзу, панясуць з яе ў кішэнях фрагменты тэкстаў Галубка, Гарэцкага, Чачота – у якасці сувеніраў", – кажа Віктар. 

Усіх, хто прачытаў новы раман Віктара Марціновіча “Мова”, ці толькі збіраецца гэта зрабіць, усіх, хто даўно сочыць за творчым шляхам аўтара, кампанія “Будзьма беларусамі!” запрашае на прэзентацыю рамана!

Раман Віктара Марціновіча “Мова” можна яшчэ знайсці у наступных сталічных крамах:

“Акадэмкніга” (пр-т Незалежнасці, 72); “Кнігарня логвінаЎ” (пр-т Незалежнасці, 37А); “Кніжны салон” (вул. Калініна, 5); “Кнігарня пісьменніка” (вул. Казлова, 2); “Веды” (вул. К.Маркса, 36); “Светач” (пр-т Пераможцаў, 11); “Цэнтральны кніжны” (пр-т Незалежнасці, 19); “Кнігі & кніжачкі” (пр-т Незалежнасці, 14); Кніжная выстава-кірмаш “Мир книг” (вул. Янкі Купалы, 27); “Эўрыка” (вул. Куйбышава, 75)

А таксама у рэгёнах:

“Веды” (г. Віцебск, вул. Леніна, 54);“Светач” (г. Віцебск, вул. Кірава, 10); “Праметэй” (г. Гродна, вул. Савецкая, 10); “Іскра” (г. Берасце, вул. Пушкінская, 4); “Кніжны свет” (г. Ліда, пр. Перамогі, 33); “Спадчына” (г. Маладзечна, вул. Прытыцкага, 7); “Букініст” (г. Бабруйск, вул. Ульянаўская, 49); “Дом кнігі” (г. Наваполацак, вул. Маладзёжная, 145).

І ў інтэрнэт-крамах knihi.by, prastora.by і imbryk.by.

Хай жа “торкне і павалачэ”!

Мерапрыемства Бясплатнае.

 
Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно