24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Фэст «Кераміка Крэва»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Шаноўнае спадарства!

Ці ведаеце вы, дзе сустракаюцца культурныя, гістарычныя, рамесныя шляхі Вялікага Княства літоускага? “Пад знакам Лялівы” 23 жніўня 2014. І на гэтае свята мы запрасілі самых лепшых майстроў керамічнай справы, каб адбыўся першы фэст “Кераміка Крэва”.

Што значыць гісторыя ў нашым сучасным жыцці? “Пад знакам Лялівы” штогадова ўзгадваюцца таямніцы гісторыі вялікага Княства Літоўскага, якія ствараліся у сценах непарушнага калісьці Крэўскага замку. Магутных дзяржаў зліцце і Унія, якая на доўгі час вырашыла лес нашай Беларускай зямлі.

Ці бачылі вы, як гліна праз агонь, пад час апалу, пераўтвараецца ў шэдэур? Гэта цуд! Яшчэ, пад кіраўніцтвам майстроў-керамістаў стварыце свой кубак, або сапраўдны рог дастатку. На вялікай ярмарке керамікі можна будзе набыць ад народных да сучасных вырабаў, знайсці для сабе чароўную свістульку дый сталовую талерку.

Чым жа пазабавяцца вашыя дзеткі на нашым свяце? Дзіцячая пляцоўка чакае як маленькіх мастакоў, для якіх у нас замалеўкі і арт-сушка, так і маленькіх непасед, для іх у нас актыўныя забаўкі!

А што чакае мужных, смелых і ўдалых? Конкурсы на працягу ўсяго дня, і абавязкова будзьце гатовыя танцаваць дый хараводы вадзіць! Калі ногі вашыя стомяцца, можна пакатацца на вазу, седзячы на сене і паслухаць знаўцаў гісторыі некалі вялікага Крэўскага замку дый музей наведаць.

Дык і голад - не цётка? Так у нас і смачнай ежы будзе багата! Падсілкавацца можна на самой фестывальнай пляцоўке, а таксама пакаштаваць хлеба, квасу, распісных пернікаў і іншай смакаты.

Святочную атмасферу для нас будуць ствараць музыкі і этна-фолкавыя гурты.

А хіба гэта ўсё? Не! Бліжэй да захаду сонца, пачнецца другая частка - свята “Пад знакам Лялівы”. Аддавая пашану гісторыі Крэва, вас чакаюць рыцарскія забавы, сярэднявечная музыка, танцы і яшчэ шмат цікавостак да позняга вечара.

Фэст адбудзецца у мястэчку Крэва, Смаргоньскага району, 23 жніўня з 15.00 да 23.00

Інфалінія: (+375 29) 346-89-10

Далучайцеся да свята “Пад знакам Лялівы” і ўдзельнічайце у Фэсце “Кераміка Крэва”.

Усіх шчыра вітаем, уваход у нас вольны!

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость билетов:

    Бесплатно

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно