Як і дзе мы “знаходзім сябе”? У якіх межах вызначаем – геаграфічных, палітычных, культурных? Калі ўспрымаць мапы як своеасаблівую оптыку канкрэтнай эпохі, то наколькі здольныя старажытныя мапы стаць сродкам трансфармацыі свядомасці сучасных беларусаў?
Удзельнікі - філосаф і літаратар Ігар Бабкоў, багаслоў і культуролаг Ірына Дубянецкая, дызайнер і паэт Міхал Анемпадыстаў, філосаф Аляксандр Сарна. Вядучы дыскусіі – філосаф Павел Баркоўскі.
Дыскусія пройдзе ў межах выставы “Візуальныя вобразы гістарычнай памяці, альбо Вялікае Княства Літоўскае на старажытных геаграфічных мапах”, якая да 31-га жніўня працуе ў ЦЭХу .