26 ліпеня адбудзецца Folk-вечарына з майстар-класамі па сярэднявечных і беларускіх народных танцах, гульнямі і іншымі забавамі пад жывую музыку старажытных інструмантаў.
Гэта падарунак усім берасцейцамі на дзень гораду, які ладзяць клуб этна-культуры "Зюзя-club", музычны гурт "Cad Goddeu" і танцавальны каллектыў "Берасцейскі замак".
Імпрэза адбудзецца на пляцоўцы каля выставачнай залы, пачатак а 17-30.