24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Фотограф щёлкает...

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

29 ліпеня 2014 года ў 1700 у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца творчы вечар Наталлі Купрэвіч, прымеркаваны да юбілею фотажурналісткі.

Купрэвіч Наталля Юр'еўна нарадзілася ў г. Мінску. Па спецыяльнасці - інжынер лясной гаспадаркі са спецыялізацыяй "азеляненне населеных месцаў". Працавала на розных пасадах у праектнай установе ВА”Леспраект”, Інстытуце батанікі НАН Беларусі, Міністэрствах прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, лясной гаспадаркі. Скончыла аспірантуру Інстытута батанікі НАН Беларусі па спецыяльнасці батаніка.

Яшчэ з дзяцінства Наталля Юр’еўна захаплеяцца маляваннем, ігрой на фартэпіяна, фота- і кіназдымкамі, рыбалкай, удзельнічала ў спартыўных спаборніцтвах па бегу, лыжах, шахматах, настольнаму тэнісу, плаванню і стральбе.  Вельмі цікавіцца музыкай, тэатрам, выяўленчым мастацтвам, аўтэнтычнай беларускай культурай, фальклорам і краязнаўствам.

Першая навуковая публікацыя выйшла ў зборніку навуковых прац БТІ, першы артыкул у СМІ ў газеце “Вечерний Минск” у перыяд вучобы ў ВНУ. Апублікавала 2 манаграфіі і больш 45 навуковых і навукова-папулярных артыкулаў, з’яўляецца навуковым рэдактарам беларускага батанічнага слоўніка.

Фотажурналістыкай пачала займацца як пазаштатны карэспандэнт “Краязнаўчай газеты” Беларускага фонду культуры. 

Артыкулы і фотаздымкі надрукаваны ў Беларускай энцыклапедыі, часопісах: “Лясны часопіс”, “Лясная Расія”, “Гаспадар”, “Алеся”, “Кніжны свет”, газетах: “Белоруская лясная газета”, “Краязнаўчая газета”, “Літаратура і мастацтва”. Вершы і фота апублікаваны ў кнізе “В лес вхожу, как будто в храм.” ("Рэйплац", Мінск, 2008). кіраўнік праекта і аўтар фотаальбома "Сяргей Салохін. Жывапіс." (ТАА" Сінемарэк", Мінск, 2012 г.).

За апошнія 5 гадоў у СМІ апублікавала больш за 300 артыкулаў і фота. Н. Купрэвіч адлюстроўвае культурныя мерапрыемствы краіны, у тым ліку, якія ладзяцца дзяржаўнымі літаратурнымі музеямі, Нацыянальным гістарычным, Нацыянальным мастацкім, Нацыянальнай бібліятэкай і бібліятэкай НАН Беларусі. Беларускім саюзам мастакоў.

Персанальныя фотавыставы Наталлі Купрэвіч: 
"Адлюстраванне" (Мастацкая галерэя Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці, Мінск, 2004 г.); 
"О любоў мая, Беларусь" (Галерэя "Славутыя майстры" Мінск, 2005 г.); 
"Фотаасарці" (Галерэя фотаклуба  "Мінск", 2010 г.).

У праграме вечара прэзентацыя фотапраекта Наталлі Купрэвіч “Фотограф щёлкает…”

У мерапрыемстве прымуць удзел галоўны рэдактар рэдакцыі замежнага вяшчання Беларускага радыё паэт Навум Гальперовіч, галоўны рэдактар дзіцячага часопіса “Вясёлка” пісьменнік Уладзімір Ліпскі, кіраўнік тэатра “Зніч”, актрыса Галіна Дзягілева, старшыня грамадскага аб'яднання “Беларуская гільдыя акцёраў кіно” (з 1989 г.), Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Святлана Сухавей, галоўны радактар газеты “ЛіМ” літаратар Таццяна Сівец, рэжысёр Беларускага радыё, акцер Алег Вінярскі, паэтка Валянціна Паліканіна, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь акцёр тэатра і кіно Аляксандр Кашпераў, кіраўнік “Тэатра русскага раманса” Ірына Фашчыліна і інш.

 
Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно