24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Прэзентацыя новай кнігі Альгерда Бахарэвіча і новага зборніка вершаў Юлі Цімафеевай

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Тэатр ценяў у вершах і прозе. Прэзентацыя новай кнігі Альгерда Бахарэвіча “Бэзавы і чорны. Парыж праз акуляры беларускай літаратуры” і новага зборніка вершаў Юлі Цімафеевай “Цырк”. Гасьцямі імпрэзы, акрамя аўтараў:
паэт Андрэй Хадановіч,
выдавец Зміцер Колас,
рэдактарка і перакладчыца Алена Пятровіч,
паэт і музыка Уладзь Лянкевіч,
пісьменнік, мастак і выдавец Адам Глобус,
філосаф Валянцін Акудовіч.

Крыху пра кнігі. “Бэзавы і чорны. Парыж праз акуляры беларускай літаратуры” – такую назву мае кніга Альгерда Бахарэвіча, прысвечаная францускай сталіцы. Па адной вокладкай: эсэ пра сляды белліту на парыжскіх вуліцах, разважанні пра беларуска-францускія культурныя пустоты, апавяданне пра магілу Нестара Махно і шмат іншага: фікшн і нон-фікшн, міфы і праўда, наш Парыж – і іхні Менск…

“Цырк” – другі зборнік вершаў Юлі Цімафеевай: старыя і новыя тэксты, у якіх сплялося ўсё тое балючае, асабістае, грамадзкае і прыватнае, бачнае і непрыкметнае, што хвалявала аўтарку цягам апошніх гадоў. На арэне ўнутранага цырку Юля Цімафеева працягвае назіраць за дрэсіроўшчыцай-мовай і яе ўладай над чалавекам, за клаўнадай беларускай сучаснасці, за акрабатыкай цялеснага і паэтычнага ў сабе.

Абедзьве кнігі напісаныя сёлета, пераважна ў Парыжы, дзе аўтар і аўтарка працавалі ў культурным цэнтры Centre International de Recollettes. 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    Бесплатно

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно