3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
События

Прэзентацыя новага нумара часопіса «pARTisan»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Жанр Презентация

Альманах сучаснае беларускае культуры «pARTisan» запрашае на прэзентацыю новага нумара — «Новы фронт»

«Мы ідзем па адным з буйных сеткавых унівэрмагаў Віцебску й раптам спыняемся, уражаныя. Фатограф Каця Смурага глядзіць на мяне зьдзіўленымі вачыма: «Ты таксама гэта чуеш? Гэта ж Б’ёрк!» Настрой лёгкага абсурду: пераднавагодняя «паўночная сталіца Беларусі», людзі павольна ходзяць сярод прылаўкаў зь печывам і цукеркамі, а з дынамікаў лірычны матыў — тая, што танчыць у цемры. Можа, разгадка плённага культурнага асяродзьдзя Віцебску тоіцца дзесьці побач?»
(Вольга Бубіч «ЯБЛЫКІ Й ФАЛЬБОНЫ, альбо АСАБЛІВАСЬЦІ КУЛЬТУРНАЕ НЕПРАВІНЦЫІ ВІЦЕБСКУ»)

Гэтым разам «pARTisan» звяртае ўвагу на новыя імёны беларускае сучаснае культуры, у тым ліку Віцебску і Брэсту.

У нумары: Вольга Бубіч знаёміць чытача з культурнымі героямі Віцебска, а таксама распавядае пра фотаэксперыменты Таццяны Лісоўскай; Аляксандр Веледзімовіч дзеліцца асабістымі перажываннямі сябе і часу; мастак Аляксей Талстоў расказвае, чаму беларускі трэш — добры матэрыял для працы; праз расповяд Аксаны Гайко, лідаркі тэатра «Крылы халопа», з’яўляецца ўнікальная магчымасць даведацца шмат чаго цікавага пра ўмовы арт-«партызанскага» жыцця Брэста. Дарэчы, дазнацца пра міт двух Свабодных тэатраў:

«Спачатку нас гэта весяліла: відаць, аднаго Свабоднага тэатру гэтай краіне было недастаткова, павінен быў зьявіцца яшчэ адзін. Але, вядома, нас гэта ўсё непасрэдна тычылася… Тэлефануюць за дзень і кажуць, што спэктаклю ня будзе. У рэшце рэшт тлумачыць надакучыла, і мы вырашылі зьмяніць назву».
(Аксана Гайко)

А таксама: успаміны пра легендарную «хатку» Беларускага Свабоднага тэатра, якую яны страцілі ў мінулым годзе; інтэрв’ю з гуртом «Разбітае сэрца пацана» і — упершыню на беларускай мове — тэкст драматурга і літаратара Косці Сцешыка «Кубік».

Падчас віцебскай прэзентацыі адбудзецца сустрэча з героямі нумару – Таццянай Лісоўскай, Аляксандрам Веледзімовічам, Аксанай Гайко і інш.

Уваход вольны!

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
afisha.relax.by представляет  вашему вниманию Прэзентацыя новага нумара часопіса «pARTisan» в Витебске. У нас вы можете ознакомиться с отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него. Также вы можете посмотреть фото и получить информацию о «Прэзентацыя новага нумара часопіса «pARTisan»».