24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Экскурсія «Легенды і гісторыі старога Менску»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

"ЛЕГЕНДЫ І ГІСТОРЫІ СТАРОГА МЕНСКУ" - гэтая экскурсія пазнаёміць вас са старонкамі жыцьця тысячагадовага гораду. Яго гісторыю, лёс, легенды, паданьні і міфы вы пачуеце і пабачыце падчас нашага падарожжа.

Аб якіх падзеях распавядае легенда пра Чырвоны касьцёл? Як Аліса Селязьнёва знайшла ў Менску свой лёс? Як клічуць каралеву русалак і дзе яна жыве? Якая гісторыя здарылася зь першым беларускім фільмам? Дзе знаходзілася самая вялікая менская сінагога?

А таксама вы даведаецеся пра тое, якія прафесійныя патрабаваньні выстаўляліся да пажарных і паштальёнаў у ХІХ стагодзьдзі, паблукаеце старажытнымі менскімі вуліцамі, пачуеце пра казусы і анекдатычныя выпадкі менскай і ня толькі гісторыі, гарадзкую тапаніміку, пабачыце вінны склад і першы менскі публічны дом, даведаецеся чым у пасьляваенным Менску замянялі асфальт і бардзюр, патрапіце у менскі езуіцкі калегіюм XVIII стагодзьдзя і станеце на час ягонымі вучнямі!


Сустракаемся ля Чырвонага касьцёлу каля статуі Арханёла Міхаіла.

+375 29 564 70 09
http://vk.com/vandrouki_u_minulaje
https://www.facebook.com/groups/vandrouki.u.minulaje

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    Чаевые

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно