24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Праект «Лялечны квартал»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

З 9 па 13 ліпеня 2014 года ў Беларускім тэатры “Лялька” пройдуць спектаклі ў межах праекта “Лялечны квартал” падчас XXIIІ Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”.

Праект быў створаны ў 2014 годзе адмыслова для фестывалю “Славянскі базар” і мае на мэце стаць традыцыйным. Удзельнікамі “Лялечнага квартала” сталі тэатры лялек з Беларусі (Віцебска, Гродна) і Расіі (Санкт-Пецярбурга).

27 чэрвеня, у першы дзень святкавання Дня горада, адбылося ўрачыстае адкрыццё праекта “Лялечны квартал”. У адкрыцці ўдзельнічаў тэатр “Лялька” : мастацкі кіраўнік Віктар Клімчук, дырэктар Аляксандр Грыгор’еў, артыстка Ларыса Мартынава, а таксама акцёры маладзёжнага тэатра “Колесо”. Лялькі са знакамітых спектакляў тэатра “Лялька”, вядома пры дапамозе артыста, павешалі шыльды “Лялечны квартал” на ўказальнікі да Беларускага тэатра “Лялька” . Так што госці фестывалю “Славянскі базар у Віцебску” дакладна не заблукаюць і хутка адшукаюць шлях да лялечнага квартала, у якім жыве Мастацтва.

9 ліпеня пройдзе спектакль для дарослых “Пікавая дама” Гродзенскага абласнога тэатра лялек. Спектакль створаны рэжысёрам Алегам Жугждам па матывах аповесці А.Пушкіна і оперы П.Чайкоўскага. У іранічнай містыфікацыі распавядаецца таямнічая гісторыя Германа, які пасквапіўся на грошы багатай бабулі. Акрамя таго, Аляксандр Сяргеевіч і Пётр Ільіч самі становяцца героямі спектакля, паміж імі адбываецца своеасаблівая творчая дуэль. Некаторыя дэталі нават выяўляюць містычную ўзаемасувязь іх біяграфій і твораў. Працягласць спектакля – 1 гадзіна 15 хвілін. Спектакль ідзе на рускай мове.

10 ліпеня адбудзецца спектакль для дарослых “Русалка Света з вёскі Перамілава” тэатра лялек “Лялечны фармат” з Санкт-Пецярбурга. У гэтай “мокрай казцы для ўсёй сям'і”, пастаўленай рэжысёркамі Ганнай Віктаравай і Святланай Дарожка, распавядаецца гісторыя пра Русалку Свету, якая марыць выйсці замуж па каханні, і ўсе жыхары вёскі шукаюць жаніха, нават сярод
гледачоў. Працягласць спектакля – 1 гадзіна 20 хвілін. Спектакль ідзе на рускай мове.

11 ліпеня гледачы пабачаць спектакль для дарослых “Всадник cuprum” тэатра лялек “Лялечны фармат” з Санкт-Пецярбурга. Пастаноўка, створаная Ганнай Віктаравай, пераказвае незвычайныя версіі ўзнікнення горада Санкт-Пецярбурга, спробуе растлумачыць, чаму гэты горад ацалеў ва ўсіх выпрабаваннях, якія выпалі на яго долю. Працягласць спектакля – 1 гадзіна 10 хвілін. Спектакль ідзе на рускай мове.

12 ліпеня ўвазе аматараў тэатра лялек будзе прадстаўлены маляўнічы, па-добраму смешны спектакль-свята па матывах навел Дж.Бакаччо –“Дэкамерон” . Спектакль пастаўлены мастацкім кіраўніком тэатра Заслужаным дзеячом Рэспублікі Беларусь Віктарам Клімчком. Працягласць спектакля – 1 гадзіна 15 хвілін. Спектакль ідзе на беларускай мове.

13 ліпеня пройдзе спектакль для дзяцей “Брэменскія музыкі” , які традыцыйна прэзентуецца падчас “Славянскага базара”. Пастаноўка В.Клімчука. Працягласць спектакля – 1 гадзіна 15 хвілін. Спектакль ідзе на беларускай мове.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно