24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Прэмія Гедройца: ці ёсць стратэгія?

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Медыя-праект “pARTisan” запрашае на дыскусію “Прэмія Гедройца: ці ёсць стратэгія?” У дыскусіі прымуць удзел: 

Павал Анціпаў (сакратар прэміі Ежы Гедройца, празаік)
Севярын Квяткоўскі (літаратар, публіцыст)
Лідзія Міхеева (сацыёлаг, даследчыца сацыяльнай культуры)
Алесь Плотка (паэт, мэнэджэр культурніцкіх праектаў), 
Мадэратарка Таня Арцімовіч

Запрашаем усіх зацікаўленых. Уваход - вольны. 8 ліпеня, 19-00. Кнігарня “логвінаЎ” (пр. Незалежнасці 37а)

Уводзіны ў дыскусію. У пачатку чэрвеня адбылося ўручэнне III Літаратурнай Прэміі імя Ежы Гедройца. Прэмія, як вядома, заснаваная для прасоўвання і падтрымкі беларускай літаратуры. Ці атрымалася за гады існавання прэміі павялічыць прысутнасць белліту на кніжным рынку? 
З аднаго боку, з’яўленне прэміі відавочна паўплывала на колькасць новых кніг па-беларуску: актыўна сталі пісацца рэцэнзіі, ладзіцца сустрэчы з аўтарамі. Аднак Лідзія Міхеева, праманіторыўшы прысутнасць кніг-пераможцаў у дзяржаўных крамах, канстатавала фактычную іх адсутнасць і ўвогуле няведанне прадаўцоў пра такую прэмію. Севярын Квяткоўскі, у процівагу, раіць не забывацца на кантэкст, у якім вымушаная існаваць беларуская, асабліва незалежная, літаратура. А менавіта, “дзяржава жыве паралельным людзям светам, таму шукаць кнігі Гедройца ў дзяржаўных кнігарнях і рабіць якія-кольвек высновы проста недарэчна”.

Тым не менш, чаму ўсё ж найбуйнейшая літаратурная прэмія прайшла па-за ўвагаю масавых мэдыяў і не атрымала розгаласу? Ці можна назваць прычынаю такой няўвагі толькі тыя ўмовы, у якіх існуе незалежная літаратура? Ці ўсё магчымае робіцца для таго, каб набліжаць кнігі намінантаў прэміі да масавага чытача? 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно