3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
События

Перзентация факсимильного издания Ф.Скорины

Мероприятие в этом городе уже прошло

Жанр Презентация

18 чэрвеня 2014 г. а 16-й гадзіне ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (прасп. Незалежнасці, 116, атрыум, 2-гі паверх) адбудзецца прэзентацыя і ўрачыстая цырымонія перадачы факсімільнага выдання «Кніжная спадчына Францыска Скарыны». 

Узноўленыя шэдэўры сусветнага значэння будуць перададзены кіраўнікам дыпламатычных місій краін, звязаных з лёсам беларускага першадрукара, а таксама бібліятэкам усіх раёнаў Мінскай вобласці.

У 2014 г. Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з Банкам БелВЭБ рэалізавала першую частку агульнанацыянальнага праекта па выпуску факсімільнага выдання поўнага збору кніг Францыска Скарыны: нядаўна пабачылі свет першыя пяць тамоў. Выдавецкі праект разлічаны на перыяд 2013–2017 гг. і прымеркаваны да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.

Шматтомнае факсімільнае выданне ўпершыню дазволіць сабраць поўны рэпертуар кніг, якія былі надрукаваны Францыскам Скарынам у Празе (1517–1519) і Вільні (1522–1525). У яго аснову пакладзены электронныя копіі найлепш захаваных кніг першадрукара, якія зберагаюцца ў бібліятэках і музеях Беларусі, Расіі, Украіны, Германіі і іншых краін. Факсімільнае выданне з максімальнай паўнатой узнаўляе кнігі Францыска Скарыны. 

Усе выданні суправаджаюцца каментарыямі навукоўцаў, а таксама ўпершыню здзейсненымі перакладамі прадмоў і пасляслоўяў Францыска Скарыны на сучасныя беларускую, рускую і англійскую мовы. Факсімільнае ўзнаўленне пазнаёміць шырокую грамадскасць з адным з найбольш каштоўных скарбаў кніжнай культуры Беларусі. 

Тэл. для даведак: (8 017) 293 27 56 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
afisha.relax.by представляет  вашему вниманию Перзентация факсимильного издания Ф.Скорины в Минске. У нас вы можете ознакомиться с отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него. Также вы можете посмотреть фото и получить информацию о «Перзентация факсимильного издания Ф.Скорины».