24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Вечар памяці Юрыя Сапажкова

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

3 чэрвеня 2014 года ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца вечар памяці Юрыя Сапажкова ў рамках сумеснага праекта “ТВОРЧАЕ СЯБРОЎСТВА” з Мінскім аддзяленнем грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

Юрый Міхайлавіч Сапажкоў нарадзіўся ў 1940 годзе на Разаншчыне. У Беларусі жыў з 1962 года. Скончыў аддзяленне журналістыкі БДУ, працаваў у рэдакцыі газеты «Савецкая Беларусь», часопісах «Сусветная літаратура», «Нёман», загадваў карпунктам Агенцтва друку «Навіны» (АПН) у Індыі.
Юрый Сапажкоў аўтар зборнікаў вершаў "На шчасце"(1972), "Узрост"(1978), "Абрысы граху"(1992), "Ліст сябру"(2004), "Кропка невяртання"(2006), кнігі літаратурнай крытыкі «На прасторы словы»(2008).
Кніга "Абрысы граху" была перакладзена на англіскую мову, хіндзі, урду, малаялам, а "Кропка невяртання" – на таджыкскую мову. Аўтар шматлікіх перакладаў з беларускай і англіскай паэзіі. Самая значная работа як перакладчыка, якая выйшла асобнай кнігай – паэма Халіль Джебран «Прарок»(«Літаратура і мастацтва», 2010).
У 2009 годзе Юрый Міхайлавіч атрымаў званне віцэ-караля паэтычнага перакладу па выніках Першага міжнароднага турніру літаратурнага перакладу ў Лондане.

На вечары прагучаць вершы паэта, ўспаміны яго блізкіх сяброў, а таксама адбудзецца прэзентацыя кнігі “Тёплое пожатие руки: литературное приношение Юрию Сапожкову”.

Пачатак мерапрыемства ў 18.00.

Тэл. для даведак: 284-15-84, 284-17-02

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно