3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
События

Дыскусія і Кірмаш у Віцебску

Мероприятие в этом городе уже прошло

Жанр Ярмарка
Жанр Досуговая программа, Творческий проект

20 мая – дзея 1, тэарэтычная, у якой знойдуцца адказы на пытанне:
“ІНДУСТРЫЯ ЗАБАВАЎ У ВІЦЕБСКУ: ГОНАР ЦІ СОРАМ ДЛЯ ГОРАДА?”

Антыкавярня “7 комнат”, 19:00.

22 мая – дзея 2, практычная, “Кірмаш праектаў”: Давайце адпачнем!
Антыкавярня “7 комнат” , 19:00.

Ці умеем мы адпачываць? Творчае інтэрактыўнае даследаванне ў Віцебску
Напярэдадні сезона сонца, цеплыні і свабоды фестывальны Віцебск задаецца пытаннем: ці адпачываюць яго гараджане якасна і змястоўна? Дзве сустрэчы, “тэорыум” і практыкум, пакажуць, чым у сваёй індустрыі адпачынку горад можа ганарыцца і якія крокі варта рабіць далей.
Кампанія “Будзьма беларусамі!” запрашае ўсіх цікаўных, закаханых у свой горад віцяблянаў самых розных узростаў і інтарэсаў выпрабаваць сваю крэатыўнасць і далучыцца да творчага інтэрактыўнага даследавання. Тэма даследавання надзвычай прыемная, з пяшчотным подыхам летніх ветрыкаў, водарам сяброўскай кавы і фарбамі феерверкаў: адпачынак гараджан, яго змест, якасць і разнастайнасць. Даследаванне будзе складацца з дзвюх дзеяў:
20 мая – дзея 1, тэарэтычная, у якой знойдуцца адказы на пытанне:
“ІНДУСТРЫЯ ЗАБАВАЎ У ВІЦЕБСКУ: ГОНАР ЦІ СОРАМ ДЛЯ ГОРАДА?”

Разам з творчымі прадпрымальнікамі, культурнымі менеджарамі і прадстаўнікамі сферы турызму акрэслім сітуацыю ў віцебскай індустрыі забаваў і знойдзем адказы на пытанні:
- Як культурна адпачыць у Віцебску?
- Што ўплывае на выбар гараджанамі месцаў для адпачынку?
- Ці прыстасаваная для грамадскага адпачынку гарадская прастора Віцебска?
- Культурна-асветніцкая дзейнасць vs масавая культура: штосьці не так са “Славянскім базарам”?
- Як і з чыёй дапамогай фармаваць высокія стандарты якасці ва ўстановах адпачынку?

22 мая – дзея 2, практычная, “Кірмаш праектаў”: Давайце адпачнем!
Публічная прэзентацыя культурніцкіх ідэй, ужо вядомая творчым і грамадска актыўным жыхарам Віцебска, гэтым разам стане імправізаваным працягам дыскусіі.
Кожны ахвочы зможа прапанаваць:
- асобны праект або стратэгію паляпшэння наяўнага ці стварэння новага ў сферы гарадскога адпачынку: канкрэтных пляцовак, фарматаў дзейнасці і інш.
- новыя спосабы ўсталявання “зваротнай сувязі” грамадства з бізнесоўцамі, дзяржаўнымі культурніцкімі ўстановамі і адміністрацыяй горада ў анлайн- і афлайн-прасторах: інфармацыйныя рэсурсы, інтэрактыўныя мапы і гэтак далей.
Для плённай працы фармуюцца фокус-групы (па 4-6 чалавек) з:
• бацькоў дзяцей да 5-ці год;
• школьнікаў;
• студэнцкай моладзі;
• людзей сярэдняга ўзросту;
• пенсіянераў.

Калі вы маеце ўласнае меркаванне і хочаце зрабіць свой горад яскравым, утульным і прыемным, далучайцеся!

Зарэгістравацца ў якасці ўдзельніка фокус-групы можна па тэлефоне (029) 894-05-17 або даслаўшы інфармацыю пра сябе (імя, узрост, род дзейнасці) на электронную скрыню: kirmash.vitsebsk@gmail.com.

Зробім разам свой горад утульным, яскравым і натхняючым да развіцця!

Уваход вольны!


 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
afisha.relax.by представляет  вашему вниманию Дыскусія і Кірмаш у Віцебску в Витебске. У нас вы можете ознакомиться с отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него. Также вы можете посмотреть фото и получить информацию о «Дыскусія і Кірмаш у Віцебску».