3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
События

Ноч музеяў: Святло ў акне

Мероприятие в этом городе уже прошло

Время работы 17.00 - 24.00

17 мая 2014 г. Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа далучаецца да міжнароднай акцыі “Музейная ноч” з захапляючай праграмай “Святло ў акне” пад дэвізам“Мы расчынім вам дзверы гасцінна…”.

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа ўжо не першы год разам з іншымі музеямі краіны далучаецца да міжнароднай акцыі “Музейная ноч”. Праект, які нарадзіўся ў 2002 годзе, уяўляе сабой тэматычную дынамічную начную праграму, якая ўключае ў сябе не толькі традыцыйныя формы музейнай дзейнасці – вернісажы, але і музычныя канцэрты, відэапаказы, арт-шоу і перфомансы.

Міжнародная акцыя “Музейная ноч” праводзіцца ў музеі Якуба Коласа пад сімвалічнай назвай “Святло ў акне”. Музей народнага паэта – адметная нацыянальная культурная прастора ў горадзе Мінску: мемарыяльная сядзіба і дом паэта захоўваюць яго непаўторную аўру святла і добразычлівасці.

Пры жыцці Якуба Коласа дзверы дома заўсёды былі гасцінна расчынены для ўсіх добрых людзей. А калі на зямлю апускалася ноч і на мінскіх вуліцах панаваў змрок, у акне яго кабінета загаралася святло. Гараджане ведалі, што наступаў самы адказны час для Творцы, і больш яго не турбавалі.

Святло ў акне паэта магнетычна прыцягвае і нас, далёкіх нашчадкаў знакамітага класіка. На жаль, загараецца яно толькі раз у год – у загадкавую музейную ноч.

У год гасціннасці музей Якуба Коласа запрашае здзейсніць займальнае віртуальнае падарожжа ў краіны Еўропы і Азіі. Своеасаблівым лейтматывам разважанняў над жыццём, зносінамі, творчасцю стане ЧАЙ – адзін з самых дэмакратычных напояў, які аб’ядноўвае практычна ўсе краіны свету і людзей самых розных узростаў, дзякуючы гэтаму напою падбадзёрваюцца свядомасць і думкі, абвастраецца ўяўленне.

Наведвальнікі акцыі змогуць здзейсніць займальнае падарожжа па розных тэматычных пляцоўках музея, напоўненых своеасаблівай атмасферай культуры і побыту краін Еўропы і Азіі.

ПРАГРАМА

17.00 – 17.30  Гарбата па-беларуску
Частаванне гарбатай з лекавых траў з радзімы Якуба Коласа
Беларускія народныя песні, танцы, гульні

17.30 – 18.00 Японія
Майстар-клас па арыгамі
Прэзентацыя традыцыйнага баявога мастацтва (айкідо, іайдо, каратэ-до, кобудзюцу, кэндо)

18.00 – 18.30 Індыя
Выступленні ўдзельнікаў студыі індыйскага танца “Наваратна” (класічны танец Бхаратанацьям)
Нумары ў стылі Індыян ф’южн
Прэзентацыя і дэгустацыя аюрведычнай гарбаты ад кампаніі “Чай-чай”

18.30 – 19.00 Прэзентацыя гукавых інтэрактыўных зон у мемарыяльнай часцы музея (вялікая гасцёўня, кабінет Песняра)

19.00 – 21.00 Кітай
Кітайская чайная цырымонія
Майстар-клас па каліграфіі
Музейны праект “Творчыя сем’і ў доме Коласа” (сустрэча з кітайскім паэтам Лі Цзо і яго сям’ёй)

21.00 Музейная акцыя – напісанне запаветнага жадання пяром Якуба Коласа
21.00 – 23.40 – канцэрт папулярных гуртоў
23.40 – 24.00 – фаер-шоу

САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ!

Уваход: 40 000 руб.

Тэл. для даведак: 284-15-84, 284-17-02

 Все события твоего города в мобильном приложении relax.by . Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!  
Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
afisha.relax.by представляет  вашему вниманию Ноч музеяў: Святло ў акне в Минске. У нас вы можете ознакомиться с отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него. Также вы можете посмотреть фото и получить информацию о «Ноч музеяў: Святло ў акне».