3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
События

Фестываль «Самаход-2014»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Жанр Фестиваль
Жанр Лекция, Мастер-класс

17 траўня ў межах фестывалю мабільнасці «Самаход-2014» на мінскай пляцоўцы "Дом Фішара" адбудзецца БЯСПЛАТНАЯ серыя лекцый і прэзентацый на тэму падарожжаў. 

Як спланаваць танную, але ад гэтага не меней займальную паездку? Ці можна з дзецьмі з лёгкасцю падарожнічаць па свеце? Наколькі выгодна ў Беларусі ўзяць аўтадом у арэнду і махнуць на адпачынак? Ці далёка з'едзеш на ровары ў Еўропу?

Адказы на гэтыя і іншыя пытанні вы зможаце даведацца на трэцім штогадовым фэсце "Самаход-2014" 17 траўня ў "Доме Фішара" на пр. Незалежнасці 84А. “Самаход” пачнецца з майстар-класа для travel-журналістаў, якія толькі пачынаюць свой шлях па свеце турыстычных артыкулаў. Аповед будзе дапоўнены гісторыямі з асабістага досведу спікера і практычнымі заданнямі. Наступныя лекцыі мерапрыемства будуць прысвечаныя танным вандроўкам па Еўропе, ад звычайных да роварных і нават караванных, а таксама пытанням атрымання візаў для іх.

Праграма фестывалю:
12:00-13:30 Майстар-клас для travel-журналістаў - працягвайце вандраваць у сваіх артыкулах! Пры падтрымцы партала падарожжаў Traveling.by
14:00-14.30 Кампанія "У Беларусь і Еўропу – БЕЗ ВІЗЫ!": візы - не перашкода вандроўкам!
14:40-15:30 "З дзіцём хоць на край свету" - інтэрактыўная лекцыя ад Posvetu.by;
15:40-16:30 "Сямейны караванінг і аўтатурызм, кемпінгі і эканомія рэсурсаў у падарожжах" І- інтэрактыўная лекцыя на тэму “Дом на колах” ад Caravaning.by;
16:40-17:10 “Як вандраваць на ровары па Еўропе” - інтэрактыўная лекцыя Green-journey.com; 
17:20 - 18:00 "Як падарожнічаць танна" - бліц відэа з каментарамі эксперта OpenEurope.by.

“Самаход-2014” — гэта фестываль кампаніі "У Беларусь і Еўропу – БЕЗ ВІЗЫ!", які ладзіцца з 2012 году. З тых часоў у межах фестывалю каля дзясятка мерапрыемстваў самай рознай скіраванасці. Сёлетні майстар-клас, гутаркі з экспертамі і шмат іншых цікавых сюрпрызаў чакаюцьнаведвальнікаў 17 траўня ў Мінску ў "Доме Фішара" на пр. Незалежнасці 84А.

Уваход вольны. Кава і гарбата - бясплатна.

«Самаход» у сацыяльных сетках: VK и FACEBOOK
Сайт: www.novisa.by

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by . Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!  

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
afisha.relax.by представляет  вашему вниманию Фестываль «Самаход-2014» в Минске. У нас вы можете ознакомиться с отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него. Также вы можете посмотреть фото и получить информацию о «Фестываль «Самаход-2014»».