3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
События

Майскія імпрэзы Нясвіжа

Мероприятие в этом городе уже прошло

З 9 па 25 мая 2014 года Нацыянальны гісторыка-культурны музей запаведнік “Нясвіж” разам з Музычным Домам “Класіка” прадстаўляюць музычна-тэатральныя імпрэзы, што пройдуць ў Палацавым ансамблі Радзівілаў і Ратушы. 

У Ратушы, што знаходзіцца на цэнтральнай плошчы горада, ў гэтыя дні вас чакае Музычны салон ад Музычнага Дома “Класіка”, дзе вы зможаце пачуць музыку і спевы эпохі Барока. У інтэр’ерах палацавага комплекса вас чакае сустрэча з князем Радзівілам Рыбанькай і Францішкай Уршуляй Радзівіл. У Тэатральнай залі некаранаваных каралёў вас чакае сюрпрыз: тэатралізавана-музычная імпрэза з удзелам артыстаў ансамбля старадаўняй музыкі “Кантабіле”, што паўстануць у вобразах прыдворных музыкантаў знакамітай Нясвіжскай Капэлы. Iнтэрактыўныя iмпрэзы штогадзіну будуць знаёміць гасцей з цiкавымi гicторыямi гаспадароў Палаца i Музыкай Вялікага Княства Літоўскага, што гучала ў XVI - XVIII стагоддзях.

Iмпрэзы будуць праходзіць кожны дзень з 9 па 25 мая, з 10:30 да 19:00 гадзін. 

Запрашаем вас на гістарычны адпачынак, які, безумоўна, вы захочаце паўтарыць у хуткім часе, гэтая вандроўка ў мінулае заставіць біцца вашае сэрца ў рытме гармоніі і пакіне самыя цёплыя ўспаміны пра гэты час. Да хуткай сустрэчы! 

Кошт квіткоў:
У Ратушу: 22.500 руб. (дзіцячы) і 30.000 руб. (дарослы)
У Палац: 60.000 руб (дзіцячы) і 80.000 руб (дарослы)

Замова квiткоў i экскурсiй у Палац і Ратушу: 8(017)7020602, 8(029)5518051, 8(029)1903149

____________________________________________________________________________________________

Музычны Дом “Класіка” арганізоўвае канцэрты акадэмічнай музыкі і музыкальныя спектаклі ў новых фарматах і формах, сумяшчае жанры, стылі і накірункі ў цікавых і незвычайных рэжысёрскіх знаходках. Захапляць і ўцягваць гледача ў працэс, што адбываецца на сцэне, – вось вынік цалкам новага падыхода да падачы класічнага музыкальнага матэрыяла са сцэны – “3D фармат”. Сярод праектаў, што ўжо рэалізаваныя, трэба адзначыць пастаноўку оперы-пастычы на музыку Моцарта «Фантазіі Вольфганга Амадэя», спектакль-канцэрт Ганны Бяляевай «У душы маёй», цыкл канцэртаў гурта “Кантабіле” ў Нясвіжскім палацы “Музычныя скарбы Еўропы”, тэатралізаванае прадстаўленне “Вандраванні Радзівіла Сіроткі” і канцэнрты Астара П’яцолы ў выкананні квартэта V.S.O.P. Музычны Дом “Класіка” свае прэм’ерныя паказы здзяйсняе ў Камерным музычным тэатры “Галерэя” на сцэне Рэспубліканскага палаца культуры прафсаюзаў. Прыярытэтным напрамкам дзейнасці тэатра “Галерэя” з’яўляецца праца над акадэмічнымі жанрамі нацыянальнага музычнага наследства Беларусі.

Інфалінія: +375-29-2-366-166 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by . Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!  

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
afisha.relax.by представляет  вашему вниманию Майскія імпрэзы Нясвіжа в Минске. У нас вы можете ознакомиться с отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него. Также вы можете посмотреть фото и получить информацию о «Майскія імпрэзы Нясвіжа».