3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
События

Презентация изданий Франциска Скорины

Мероприятие в этом городе уже прошло

22 красавіка 2014 года а 16-й гадзіне ў галерэі «Ракурс» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца прэзентацыя першых вынікаў агульнанацыянальнага праекта па факсімільным узнаўленні кніжнай спадчыны Францыска Скарыны – першага тома з поўнага збору прац беларускага першадрукара.

У мерапрыемстве прымуць удзел кіраўнікі міністэрстваў культуры, інфармацыі, адукацыі і замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай бібліятэкі, ААТ «Банк БелВЭБ».

Выдавецкі праект разлічаны на перыяд 2013–2017 гг. і прымеркаваны да 500-годдзя айчыннага кнігадрукавання. Ініцыятарамі і асноўнымі выканаўцамі праекта сталі Банк БелВЭБ і Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Шматтомнае факсімільнае выданне ўпершыню дазволіць сабраць поўны рэпертуар кніг, якія былі надрукаваны Францыскам Скарынай у Празе (1517–1519) і Вільні (1522–1525). У яго аснову пакладзены электронныя копіі найлепш захаваных кніг першадрукара, якія захоўваюцца ў бібліятэках і музеях Беларусі, Расіі, Украіны, Германіі і іншых краін. Факсімільнае выданне з максімальнай паўнатой узнаўляе кнігі Францыска Скарыны. Усе выданні суправаджаюцца каментарыямі навукоўцаў, а таксама перакладамі прадмоў і пасляслоўяў Францыска Скарыны на сучасныя беларускую, рускую і англійскую мовы. 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by . Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!  

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
afisha.relax.by представляет  вашему вниманию Презентация изданий Франциска Скорины в Минске. У нас вы можете ознакомиться с отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него. Также вы можете посмотреть фото и получить информацию о «Презентация изданий Франциска Скорины».