3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
События

Свята Дня нараджэння Беларускага тэатра «Лялька»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Детям Да
Жанр Кукольный спектакль
Жанр Концертная программа
Жанр Досуговая программа
Жанр Мастер-класс

З 18 па 21 красавіка пройдзе Свята Дня нараджэння Беларускага тэатра “Лялька” .

Сёлета тэатру споўніцца 28 гадоў. Тэатр распачынаўся як маленькая трупа пры Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры і вырас у вялікі тэатр з трупай у 16 чалавек. Тэатр не спыняецца на дасягнутым і заўжды імкнецца здзівіць і парадаваць сваіх прыхільнікаў.

Да Свята тэатр падрыхтаваў для наведвальнікаў разнастайныя забаўляльныя праграмы для дзяцей і дарослых.

18 красавіка ў 18.00 (у пятніцу) перад спектаклем для дарослых “Дэкамерон” (спектакль пастаўлены мастацкім кіраўніком тэатра заслужаным дзеячам мастацтваў РБ Віктарам Клімчуком) адбудзецца стылізаваны кірмаш на гарадской плошчы, а таксама народныя спевы, танцы, гульні і кампазіцыі, выкананыя на беларускай ліры.

Калектывы Віцебска парадуюць дзетак 19 красавіка ў 11.00 на канцэртнай праграме ў глядзельнай залі перад спектаклем для дзяцей “Тук-тук! Хто там?” (спектакль В.Клімчука). У гэты дзень выступяць вучні школы №33 г.Віцебска з музычным ухілам і 4 музычная школа г.Віцебска. У праграме занятыя артысты Беларускага тэатра “Лялька” Алесь і Вольга Маханьковы. Да канцэрта маленькіх гледачоў таксама чакае ў фае майстар-клас па вырабе лялек для дамашняга тэатра, які правядуць артысты Беларускага тэатра “Лялька” . Акрамя таго ўсіх дзяцей на выхадзе з тэатра будзе чакаць таксама і салодкі падарунак.

19 красавіка ў 18.00 госці тэатра акунуцца ў атмасферу 19 стагоддзя і патрапяць у Шляхецкі салон, на якім можна будзе адпачыць, паразмаўляць, пачытаць свежыя навіны 1812 года ці прагледзець часопіс мод 1812-1813 гадоў за кубачкам гарбаты і пачаставацца цукеркай з пажаданнем, а таксама пагуляць у настольныя і картачныя гульні 19 стагоддзя (“Бірулькі”, “К бою!”, “Польскія шашкі”, “Яўрэй”, “Парася”), пабачыць танцы 19 стагоддзя. У праграме вечару чакаюцца рамансы, выкананыя пад гітару Максімам Родчанка і Максімам Каржыцкім, а таксама фартэпіанныя кампазіцыі ў выкананні Дар’і Спявацкай і Кацярыны Галецкай, навучэнак Віцебскага дзяржаўнага каледжа імя І.І.Салярцінскага. Пасля забаўляльнай праграмы будзе паказаны спектакль для дарослых “Нататкі вар’ята” (пастаноўка Віктара Клімчука).

Трэці дзень Свята, 20 красавіка ў 10.45 распачне духавы аркестр школы №33 г.Віцебска з музычным ухілам, які выступіць на пляцоўцы перад тэатрам. Свята працягнуць гульні і майстар-клас па вырабе лялек у фае тэатра, у якіх могуць паўдзельнічаць усе ахвочыя маленькія наведвальнікі, якія набылі квіткі на Свята. У 11.00 дзетак чакае таксама і танцавальна-забаўляльная праграма, на якой яны сустрэнуцца і патанчаць з добра вядомымі і ўсімі любімымі Трубадурам і Прынцэсай. У праграме занятыя артысты Беларускага тэатра “Лялька” Вольга Маханькова і Алег Рыхтэр. Пасля святочнай праграмы дзеці пабачаць спектакль для дзяцей “Спячая красуня” гасцей Свята – тэатра “Паўночная сцэна” з г.Новы Урэнгой (Расія).

Гульні, майстар-клас па вырабе лялек і танцавальна-забаўляльная праграма будуць паўтораны ў гэты ж дзень, 20 красавіка а 14-й гадзіне перад прэм’ерным спектаклем “Цудоўная скрыня з зялёным гарошкам” (пастаноўка Святланы Бень).

У гэты святочны дзень усіх дзетак таксама будзе чакаць і салодкі падарунак на выхадзе з тэатра .

У панядзелак 21 красавіка ў 11.00 будзе паказаны спектакль для дзяцей “Падарожжа па паравінах года” тэатра “Паўночная сцэна” г.Новы Урэнгой. У гэты дзень перад спектаклем прагучаць кампазіцыі на цымбалах у выкананні ансамбля “Забава” музычнай школы №4 г.Віцебска.

Падчас Свята Дня нараджэння тэатра таксама пройдзе выстава паштовак з віншаваннем тэатра на беларускай мове, якую даслалі маленькія аматары Беларускага тэатра “Лялька” .

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
afisha.relax.by представляет  вашему вниманию Свята Дня нараджэння Беларускага тэатра «Лялька» в Витебске. У нас вы можете ознакомиться с отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него. Также вы можете посмотреть фото и получить информацию о «Свята Дня нараджэння Беларускага тэатра «Лялька»».