3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
События

ХІІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні

Мероприятие в этом городе уже прошло

Время работы Пн. — пт.: c 10:00 до 21:00; сб. — вс.: c 10:00 до 18:00
Жанр Книжная

7 красавіка 2016 года а 10-й гадзіне ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё ХІІ Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў «Кніжная культура Беларусі: погляд праз стагоддзі». 

Кнігазнаўчыя чытанні з’яўляюцца адным з важнейшых мерапрыемстваў, якое гуртуе даследчыкаў і спецыялістаў розных краін, што працуюць з кніжнымі помнікамі. 

Сёлетняя канферэнцыя стане добрым працягам існуючай традыцыі і збярэ зацікаўленых навукоўцаў з Беларусі, Венгрыі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Славакіі і Украіны. Кнігазнаўчыя чытанні аб’яднаюць кнігазнаўцаў, лінгвістаў, літаратуразнаўцаў, культуролагаў, гісторыкаў і філосафаў, выдаўцоў і кнігагандляроў, якія прадставяць вынікі найноўшых даследаванняў па гісторыі беларускай рукапіснай і друкаванай кніжнай спадчыны.

Мерапрыемства пройдзе напярэдадні знакавай даты – у 2017 годзе Беларусь будзе адзначаць 500-годдзе айчыннага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання. У рамках канферэнцыі адбудзецца абмеркаванне падыходаў да святкавання юбілею. 

На канферэнцыі будуць разгледжаны пытанні гісторыі беларускай кніжнай культуры, ролі кнігі ў сучасным інфармацыйна-камунікацыйным асяроддзі і дадзены прагнозы будучыні кнігі.

Міжнародная канферэнцыя пройдзе ў будынку Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па адрасу: г. Мінск, прасп. Незалежнасці, 116, канферэнц-зала (правы бакавы ўваход, 2-гі паверх).

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 56, 293 27 82.
Е-mail: pr@nlb.by 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
afisha.relax.by представляет  вашему вниманию ХІІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні в Минске. У нас вы можете ознакомиться с отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него. Также вы можете посмотреть фото и получить информацию о «ХІІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні».