24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Літаратурна-тэатралізаваны вечар «Кароль паэтаў»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

16 красавіка 2014 г. а 16-й гадзіне ў галерэі "Лабірынт" Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (прасп. Незалежнасці, 116, 3-ці паверх) адбудзецца літаратурна-тэатралізаваны вечар «Кароль паэтаў», прысвечаны 450-годдзю англійскага паэта і драматурга Уільяма Шэкспіра.

Творчасць Уільяма Шэкспіра ўвайшла ў залатую скарбонку сусветнай культуры. Як і стагоддзі таму, чарговая сустрэча з яго творамі абяцае радасць усім, хто даўно ведае і любіць багатыя і невычэрпныя, як само жыццё, творы геніяльнага драматурга.

Падчас мерапрыемства госці паслухаюць санеты Уільяма Шэкспіра, урыўкі з яго п'ес на мове арыгіналу і ў перакладзе на беларускую мову. У літаратурна-тэатралізаванай сустрэчы прыме ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Рэспубліцы Беларусь Брус Бакнэл. Да юбілею з дня нараджэння англійскага паэта і драматурга ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі падрыхтавана кніжная выстаўка «Кароль паэтаў». Экспазіцыя налічвае больш за 200 выданняў, сярод якіх зборнікі выбраных твораў, асобныя тамы шэкспіраўскіх камедый і трагедый, біяграфічныя і літаратуразнаўчыя даследаванні, займальныя раманы пра жыццё творцы, кнігі-здагадкі, гіпотэзы, сенсацыі. Выстаўка ўпрыгожана ілюстрацыямі да шэкспіраўскім твораў, партрэтамі паэта і герояў яго п'ес. 

Юбілейная экспазіцыя, прысвечаная Ўільяму Шэкспіру, размясцілася і ў зале нотных і аўдыёдакументаў бібліятэкі (пам. 305). Аснову выстаўкі «Шэкспір і сусветная музыка» склалі нотныя выданні і аўдыёдакументы музычных твораў, напісаных па вядомых трагедыях вялікага драматурга. Сярод іх – творы па сюжэце п'есы «Рамэо і Джульета», оперы Дж. Вердзі «Макбет» і «Атэла», сімфанічная паэма «Гамлет» Ф. Ліста, творы, напісаныя па трагедыям «Кароль Лір», «Антоній і Клеапатра», сюіта з музыкі да камедыі У. Шэкспіра «Сон у летнюю ноч» Ф. Мендэльсона, опера «Каралева фей» Г. Перселла, творы Т. Хрэннікава і Г. 

Берлiёза на сюжэт камедыі «Шмат шуму з нічога» і інш.Кніжную выстаўку «Кароль паэтаў» можна назіраць у кальцавым калідоры на 3-ім паверсе бібліятэкі да канца года.

Выстаўка «Шэкспір і сусветная музыка» будзе доўжыцца ў зале нотных і аўдыёдакументаў (пам. 305) да 29 красавіка.

Уваход на мерапрыемства - цэнтральны. 

Тэл. для даведак: (8 017) 293 27 56, 293 79 80, 293 27 52 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by . Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно