24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Твочы вечар Аліны Легастаевай

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае на чарговую літаратурна-музычную імпрэзу ў рамках музейнага праекта “Творчае сяброўства”. На гэты раз сваёй паэзіяй, а таксама музыкай і шчырасцю тонкай душы з гасцямі Дома Коласа падзеліцца паэтэса, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, проста абаяльная жанчына Аліна Легастаева.

Легастаева Аліна Антонаўна нарадзілася 27 ліпеня 1941 года ў вёсцы Верацеі Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці. Скончыла хіміка-біялагічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава (1965). Працавала настаўніцай у сярэдняй школе ў Ашмянах, выхавальніцай у дзіцячым садзе ў Вільнюсе, інжынерам-эканамістам на будаўніцтве БАМа, зноў настаўнічала ў Вільнюсе. У 1992 годзе вярнулася ў Беларусь. Працавала ў сярэдняй школе ў вёсцы Швабы Лагойскага раёна.

Піша на беларускай і рускай мовах. Аўтар паэтычных кніг «Яшчэ да Евы я жыла» (1998), «На вертикали сердца» (1999), «Кветак позніх святло» (2006), «Яблочный Спас» (2008), «Поле жизни моей» (2011), «Когда-нибудь»(2012).

Вершы Аліны Легастаевай – гэта асэнсаванне часу і сябе ў ім, а дакладней – жыцця ва ўсіх шматгранных праявах пачуццяў чалавека. Вытанчаныя і меладычныя, яны лёгка кладуцца на музыку. Песні на словы Аліны Легастаевай ёсць у рэпертуары вядомага беларускага ансамбля “Бяседа”, вядомай спявачкі Надзеі Мікуліч і інш.

У мерапрыемстве прымуць удзел аднадумцы і сябры паэтэсы: Аліна Безэнсон – кампазітар, лаўрэат прэмій (Цыкл музычных твораў на духоўную тэматыку паэзіі Аліны Легастаевай), Таццяна Арлоўская – салістка Белдзяржфілармоніі, лаўрэат міжнародных конкурсаў (a capella песня), Вольга Сакалова – паэтэса, дыктар Лагойскага радыё, Таццяна Захарыч – аматар аўтарскай песні, лаўрэат міжнародных музычных конкурсаў, кіраўнік гурта  “”пры Доме культуры г. Вілейка. 

Лейтматывам маючага адбыцца вечара могуць стаць словы самой Аліны Легастаевай:

…І слова чыстае, як кроплю,
На споведзь да людзей нясу.

Будзем рады бачыць Вас у Доме Коласа!

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by . Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!  

 
Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно