24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Кулінарнае шоў—дэгустацыя Алены Мікульчык

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

17 красавіка а 17-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца прэзентацыя кнігі Алены Мікульчык «Лепшыя стравы беларускай кухні».

Гэтае выданне стане добрым падарункам для тых, хто не толькі жадае навучыцца гатаваць, але і прыемна правесці час з кнігай у руках, таму што тут чытачы змогуць знайсці і рэцэпты страў, і гісторыю іх паходжання. Вы зможаце даведацца, што ўжывалі ў ежу простыя сяляне, а што падавалі на стол шляхце. Кніга стане добрым сувенірам з Беларусі і для замежных гасцей чэмпіянату свету па хакею, бо беларускія стравы вельмі сбалансаваныя і карысныядля здароўя, а сама кухня, як з’ява, узнікла яшчэ ў старажытныя язычніцкія часы і мае багатыя традыцыі.

У межах прэзентацыі чакаецца кулінарна-тэатралізаванае прадстаўленне «Тысяча гадоў беларускай кухні — ад язычніцкіх часоў да стагоддзя крыналінаў» пры падтрымцы творчага калектыву «Майстэрня ўражанняў» (пад кіраўніцтвам В. Каравая), клуба гістарычнага танца«L'Empire» (г. Барысаў), ваенна-гістарычнага аб'яднання «Менскі пяхотны полк», а таксама гістарычнага клуба«Алтын Тумен».

Наведвальнікі могуць адтрымаць цікавыя парады ў інтэрактыўнай сустрэчы з экспертам і аўтарам кнігі Аленай Мікульчык, прыняць удзел у майстар-класе ад «Суполкі кухараў» і нават паспытаць эксклюзіўныястарадаўнія стравы.

Завершыць кулінарнае шоу канцэрт артыстаў беларускай эстрады, сярод якіх шоу-група «Амазонкі», шоу-група «Анталля», акардэяніст-віртуоз Віталь Блага, спявачкі Алена Лебедзева і Марына Карры, танцавальная група «Прыгажосць» і іншыя.

Прыходзьце і Вы зможаце «паспытаць» на густ саму гісторыю!

Кошт квітка — 20 000. Уваход на працягу ўсяго мерапрыемства. 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by . Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!  

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно